wd wp Пошук:

Чайчын

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Чайчын (трансліт.: Čajčyn) — востраў на возеры Струста (Браслаўская група азёр). Другі па плошчы востраў Беларусі. Займае 1,62 км². У наш час незаселены.

Гісторыя

Лічыцца, што назва вострава Чайчын была дадзена дзякуючы шматлікім чайкам, якія насяляюць яго берагі. У першай палове XX стагоддзя на ім знаходзіўся хутар Востраў Струста. У 1931 г. яго насельніцтва складала 27 чалавек. Канчаткова ліквідаваны падчас калектывізацыі пасля II Сусветнай вайны.

У 1995 г. уключаны ў склад Нацыянальнага парка Браслаўскія азёры.

Геаграфія

Карта

Чайчын — найбуйнейшы востраў возера Струста. Найбольшая даўжыня — 2,2 км. Найбольшая шырыня — 1,65 км. Месціцца прыкладна за 1 км на ўсход ад вёскі Струста на заходнім беразе возера, 440 м на поўнач ад мыса Панцелееўскі Рог на паўднёвым беразе. Ад вострава прыкладна 3,7 км на поўдзень да Браслава, 200 км на паўднёвы ўсход да Мінска, 114 км на захад да Полацка, 200 км на паўднёвы захад да Віцебска. Чайчын добра бачны з гары Маяк.

Мае дзіўныя звілістыя абрысы. У некалькі месцах углыб вострава ўдаюцца залівы. На паўночным усходзе (насупраць лецішчаў вёскі Струста) вылучаецца пясчаны пляж. На паўднёвым усходзе — доўгая пясчаная каса, на якой гняздуюць шматлікія птушкі.

На востраве маюцца 2 малыя унутраныя замкнёныя вадаёмы, але толькі адзін з іх мае сталы характар. Мясцовыя жыхары называюць яго проста «возера» ці «азярцо». У ім нават ловіцца рыба.

Прырода

Большая частка вострава пакрыта лесам і высокімі хмызнякамі. Распаўсюджаныя дрэвы — хвоя, бяроза, вольха. Ядловец дасягае 3 — 4 м у вышыню. На Чайчыне гняздуюць шматлікія птушкі.

Ахова

Востраў Чайчын з’яўляецца часткай Нацыянальнага парка Браслаўскія азёры. Турыстычныя стаянкі забаронены. Магчымы толькі кароткія пешаходныя экскурсіі.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Геаграфія Браслаўскага раёна
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Незаселеныя астравы
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Астравы Беларусі
Катэгорыя·Азёрныя астравы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі