wd wp Пошук:

Чайлдфры

Чайлдфры або добраахвотная бяздзетнасць (англ.: childfree — свабодныя ад дзяцей) — адсутнасць дзяцей і свядомае нежаданне калі-небудзь мець іх.

Размова не ідзе пра людзей, якія адкладваюць нараджэнне дзяцей на больш позні тэрмін ці не маюць цвёрдай пазіцыі ў гэтым пытанні. Бясплодныя могуць быць, могуць і не быць чайлдфры, бо, з аднаго боку, прыроджанае бясплоддзе не з’яўляецца свядомым выбарам, а чайлдфры могуць добраахвотна пайсці на стэрылізацыю; з другога боку, магчымая наяўнасць прыёмных дзяцей. Хоць наяўнасць дзіцяці супярэчыць фармальнаму азначэнню, яно не перашкаджае некаторым людзям адносіць сябе да чайлдфры.[1]

Добраахвотная бяздзетнасць можа быць заснаваная на вельмі разнастайных (у тым ліку і ўзаемавыключальных) варыянтах асабістых перакананняў; гэта акалічнасць не дазваляе казаць пра «перакананнях чайлдфры», пагатоў пра «ідэалогію чайлдфры».

Этымалогія і ўжыванне

Паняцце «childfree» узнікла ў процівагу слову «childless» («бяздзетны»), якое, на думку некаторых, азначае, што дзяцей «не хапае» і яны жаданыя. Чайлдфры сцвярджаюць, што іх жыццё можа быць паўнавартасным і без патомства. Некаторыя з іх могуць любіцымі, некаторыя адчуваюць да іх непрыязнасць, але агульнымі для ўсіх чайлдфры з’яўляюцца: нежаданне станавіцца бацькам і, у большасці выпадкаў, адсутнасць дзіцяці.

Гісторыя словы не зусім ясная; яно, магчыма, было ўведзена ў 1970-х Нацыянальнай Арганізацыяй для Не-Бацькоў (цяпер не існуе). Папулярнасць набыло ў 1990-я, калі Леслі Лафейет сфарміравала адну з першых сучасных суполак чайлдфры, the Childfree Network.

У англійскай мове слова стала часткай штодзённай гаворкі, у асяродзі чайлдфры часта скарачаецца да «CF».

Матывацыя

Чайлдфры спасылаюцца на мноства розных прычын, у прыватнасці:

Гл. таксама

Зноскі

  1. «Апытанні сведчаць, што ў рускай супольнасці „чайлдфры“ <…> у кожнага дзесятага ўжо ёсць дзеці — гэта не перашкаджае ім, праўда, наракаць на народжаных імі малых і лічыць сябе „чайлдфры“. Архівавана 15 красавіка 2009.»
Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Сям’я