Чайлдфры або добраахвотная бяздзетнасць (англ.: childfree — свабодныя ад дзяцей) — адсутнасць дзяцей і свядомае нежаданне калі-небудзь мець іх.
Размова не ідзе пра людзей, якія адкладваюць нараджэнне дзяцей на больш позні тэрмін ці не маюць цвёрдай пазіцыі ў гэтым пытанні. Бясплодныя могуць быць, могуць і не быць чайлдфры, бо, з аднаго боку, прыроджанае бясплоддзе не з’яўляецца свядомым выбарам, а чайлдфры могуць добраахвотна пайсці на стэрылізацыю; з другога боку, магчымая наяўнасць прыёмных дзяцей. Хоць наяўнасць дзіцяці супярэчыць фармальнаму азначэнню, яно не перашкаджае некаторым людзям адносіць сябе да чайлдфры.[1]
Добраахвотная бяздзетнасць можа быць заснаваная на вельмі разнастайных (у тым ліку і ўзаемавыключальных) варыянтах асабістых перакананняў; гэта акалічнасць не дазваляе казаць пра «перакананнях чайлдфры», пагатоў пра «ідэалогію чайлдфры».
Паняцце «childfree» узнікла ў процівагу слову «childless» («бяздзетны»), якое, на думку некаторых, азначае, што дзяцей «не хапае» і яны жаданыя. Чайлдфры сцвярджаюць, што іх жыццё можа быць паўнавартасным і без патомства. Некаторыя з іх могуць любіцымі, некаторыя адчуваюць да іх непрыязнасць, але агульнымі для ўсіх чайлдфры з’яўляюцца: нежаданне станавіцца бацькам і, у большасці выпадкаў, адсутнасць дзіцяці.
Гісторыя словы не зусім ясная; яно, магчыма, было ўведзена ў 1970-х Нацыянальнай Арганізацыяй для Не-Бацькоў (цяпер не існуе). Папулярнасць набыло ў 1990-я, калі Леслі Лафейет сфарміравала адну з першых сучасных суполак чайлдфры, the Childfree Network.
У англійскай мове слова стала часткай штодзённай гаворкі, у асяродзі чайлдфры часта скарачаецца да «CF».
Чайлдфры спасылаюцца на мноства розных прычын, у прыватнасці: