wd wp Пошук:

Чайка камчацкая

Чайка камчацкая (Larus schistisagus) — птушка сямейства Чайкавыя (Laridae).

Апісанне

Дарослыя самцы і самкі ў шлюбным уборы маюць белую галаву, шыю, бруха, бакі, хвост. Мантыя цёмна шыферна-шэрая, некалькі святлей, чым у марской чайкі. Вочі жоўтыя, павекі чырванаватыя. Дзюба жоўтая, на канцы — чырвоная пляма; ногі ружова-мяснога колеру, з чорнымі кіпцюрамі.

Пашырэнне

Арэал: узбярэжжы Ахоцкага і Берынгава мораў; гняздуецца ў Каракіі, на Камчатцы, на Курыльскіх астравах і на Сахаліне. У негнездавы час сустракаецца каля берагоў Прымор’я, Камандорскіх астравоў, Японіі, Кітаі. Частка птушак і ўзімку застаецца ў межах гнездавой вобласці, іншыя падаюцца да поўдня.

Гнездавы біятоп — скалістыя ўзбярэжжы мацерыкоў і выспаў, але таксама і роўныя пясчаныя берагі з хмызняковай расліннасцю. Пасля гнездавання ў жніўні-верасні птушкі трымаюцца чародамі каля рэк, а пасля іх замярзання перамяшчаюцца на марскія ўзбярэжжы.

З 2008 па 2012 гады птушка 4 разы адзначалася ў Еўропе (Літва, Латвія, Вялікабрытанія, Ісландыя, Фінляндыя). На тэрыторыі Беларусі адзіная птушка адзначана ў снежні 2012 ў горадзе Гродна.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Чайкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL