wd wp Пошук:

Чабор Леві

Чабор Леві[3] (Thymus odoratissimus) — від раслін сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae), які расце ў Еўропе.

Апісанне

Гэтыя паўзучыя (укараняюцца ў вузлах) шматгадовыя расліны дасягаюць вышыні 10-20 см. Карані з’яўляюцца другаснымі ад карэнішча. Кеткі сустракаюцца толькі на бакавых галінках, якія тырчаць на парастках. Парасткі з чатырохвугольным папярочным перасекам, паверхня пакрыта доўгімі валасінкамі 0.8-1.0 мм. Сядзячае лісце ўздоўж сцябла размешчана процілегла. Форма можа быць строга эліптычнай або ланцэтна-лапаткавай. Суадносіны паміж шырынёй / даўжынёй вагаецца ад 1:3 да 1:3.5. Лісце ўздоўж сцябла больш-менш аднолькавае; паверхня раснічастая са слабымі жылкамі. Суквецці сферычна-яйкападобнай формы ўтвараюцца кветкамі, сабранымі ў кольцы. Прыкветкі суквецця падобныя на лісце. Даўжыня кветак: 4-6 мм. Чашачкі і вяночак 5-лісточкавыя. Колер вяночка ад ружовага да фіялетавага. Тычынак чатыры. Цвіце ў маі — жніўні. Плод — схізакарпій, складаецца з 4 сухіх часціц.

Распаўсюджанне

Еўропа: Аўстрыя з Ліхтэнштэйнам, Балгарыя, Чэхія, Славакія, Францыя, Швейцарыя, Венгрыя, былая Югаславія, Польшча, Румынія, Украіна[4].

Галерэя

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 130. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Thymus loevyanus
  4. bgbm.org. (англ.)
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра арганізмы без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Ясноткавыя
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL