wd wp Пошук:

Цімафей Сяргеевіч Калачоў

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Цімафей Калачоў (нар. 1 мая 1981, Магілёў) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2004—2016). Найлепшыя гады кар’еры правёў у расійскім клубе «Растоў». Футбаліст года Беларусі (2013, 2016).

Клубная кар’ера

Пачынаў прафесійную кар’еру ў складзе магілёўскага «Дняпра-Трансмаша». У 2003 годзе перайшоў у салігорскі «Шахцёр». У складзе гарнякоў правёў выдатны сезон, быў прызнаны найлепшым іграком чэмпіянату Беларусі, пасля чаго пераехаў у чэмпіянат Украіны. Але, замацавацца ў данецкім «Шахцёры» не атрымалася, Цімафей выступаў пераважна за другую каманду данчан.

У сезоне 2005 выступаў у Першай лізе Расіі за «Хімкі», а на наступны сезон перабраўся ў клуб Прэм’ер-лігі «Растоў». Па выніках сезона 2007 «Растоў» страціў месца ў элітным дывізіёне, і Цімафей перайшоў у самарскія «Крылы Саветаў».

У 2010 годзе вярнуўся ў «Растоў» і стаў там адным з ключавых ігракоў. Выдатна правёў сезон 2013/14, у якім забіў 6 галоў і дапамог камандзе заняць высокае сёмае месца ў чэмпіянаце, а таксама выйграў Кубак Расіі. У сезоне 2015/16 стаў срэбраным прызёрам чэмпіянату Расіі, а ў наступным сезоне паспяхова гуляў за «Растоў» у Лізе чэмпіёнаў.

Завяршыў кар’еру ў маі 2019 года.

Міжнародная кар’ера

Выступаў у складзе моладзевай зборнай Беларусі на моладзевым чэмпіянаце Еўропы ў Германіі 2004.

З 2004 года трывала выступаў за нацыянальную зборную Беларусі. У снежні 2016 года, пасля няўдалага пачатку адбору на чэмпіянат свету 2018, абвясціў аб завяршэнні кар’еры ў зборнай[4].

Трэнерская кар’ера

У студзені 2020 года вярнуўся ў «Растоў», стаўшы трэнерам у дзіцяча-юнацкіх камандах клуба[5].

У чэрвені 2021 года стала вядома, што Калачоў далучыцца да трэнерскага штабу «Чайкі» з Песчанакопскага[6].

Прызнанне

У снежні 2013 года быў прызнаны футбалістам года Беларусі. Названы найлепшым футбалістам Беларусі 2016 года.

Дасягненні

Зноскі

  1. Timofey Kalachev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Timofei Kalachev // FBref.com
  3. TIMOFEY KALACHEV // Base de Datos del Futbol Argentino
  4. Тимофей Калачев завершил карьеру в сборной Беларуси
  5. Тимофей Калачев вернулся в “Ростов”
  6. Тимофей Калачев войдет в тренерский штаб Ташуева в “Чайке”
Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Ігракі ФК Хімкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Марыупаль
Катэгорыя·Ігракі ФК Растоў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро-2 Магілёў
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1981 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр-2 Данецк
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Вейна
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Майстры спорту Расіі
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Крылы Саветаў Самара
Катэгорыя·Асобы