wd wp Пошук:

Цёмкінскі раён

Цёмкінскі раён (руск.: Тёмкинский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) на ўсходзе Смаленскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Цёмкіна.

Геаграфія

Мяжуе на поўначы з Гагарынскім, на захадзе з Вяземскім, на паўднёвым захадзе з Угранскім раёнамі Смаленскай вобласці. На поўдні, паўднёвым усходзе і ўсходзе мяжуе з Калужскай вобласцю, на паўночным усходзе з Маскоўскай вобласцю. Плошча раёна — 1324,25 км².

Поўнач і паўночны ўсход раёна размешчаны на Гжацк-Процвінскім узвышшы, паўднёвая частка на Угранскай нізіне. Глебы ў раёне дзярнова-сярэдне- і моцнападзолістыя. Лясы займаюць 45,4 % тэрыторыі. У 1975 годзе ў раёне на тэрыторыі Цёмкінскага і Фядоткаўскага лясніцтва быў створаны Цёмкінскі дзяржаўны заказнік.

Рэкі: Угра, Вора.

Зноскі

  1. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Раёны Смаленскай вобласці
Катэгорыя·Цёмкінскі раён
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных