wd wp Пошук:

Цыстоптэрыс ломкі

Цыстоптэрыс ломкі[1] (Cystopteris fragilis) — від раслін сямейства Качадыжнікавыя (Cystopteridaceae). Далікатная расліна, лёгка пашкоджваецца, дзякуючы чаму і атрымала эпітэт «ломкі».

Апісанне

Невялікая шматгадовая папараць вышынёй ад 6 да З0 см. Мае карычняватае карэнішча і ломкія чырванавата-карычневыя ўнізе хвосцікі, як правіла, карацей, чым пласцінка. Пласцінкі лісця звычайна голыя (як і хвосцікі), ланцэтныя па абрысах, двойчы пёрыстыя з 7-16 парамі яйкападобных або ланцэтных падоўжаных пярынак, з клінаватай асновай.

Жыццёвы цыкл

Споры спеюць ў спарангіях з ніжняга боку ліста ў сярэдзіне лета.

Сінаніміка

Паводле The Plant List на 2010 год, у сінаніміку віда уваходзяць[2]:

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання

Расце ў вільготных цяністых лясах, скальных цяснінах, у ярах і на абрывах амаль па ўсёй Украіне. Таксама расце ў Еўразіі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы.

Практычнае выкарыстанне

Утрымлівае атрутныя рэчывы. У лісці і спорах з’яўляецца сінільная кіслата. Выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне як супрацьгліставы сродак.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Cystopteris fragilis (L.) Bernh. is an accepted name (англ.) . Royal Botanic Gardens, Kew and Missouri Botanical Garden. Праверана 21 лістапада 2013.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Качадыжнікавыя