wd wp Пошук:

Целяханскі сельсавет

Целяха́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета — Целяханы. Апроч гарадскога пасёлка Целяханы на тэрыторыі сельсавета знаходзяцца аграгарадок Горталь і вёскі Бабровічы, Вулька Целяханская, Выганашчы, Глінішча, Краглевічы і Соміна.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Целяханскага раёна Пінскай вобласці. 17 лістапада 1948 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бабровіцкага сельсавета, 16 ліпеня 1954 года — скасаванага Краглевіцкага сельсавета[1]. 6 снежня 1956 года сельсавет скасаваны, яго населеныя пункты (вёскі Вулька-Целяханская і Краглевічы) перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Целяханскага пассавета[2].

З 1956 па 2013 год існаваў Целяханскі пасялковы савет. 16 сакавіка 1987 года да пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Гортальскага сельсавета з вёскамі Вулька, Горталь і Соміна[3]. 26 чэрвеня 2013 года Целяханскі пассавет пераўтвораны ў сельсавет і ўзбуйнены праз далучэнне Выганашчанскага сельсавета з вёскамі Бабровічы і Выганашчы[4].

Колькасць двароў — 1030, колькасць жыхароў — 2439 (не улічваючы Целяханы)[5].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб пераўтварэнні вёскі Целяханы Целяханскага раёна Брэсцкай вобласці ў гарадскі пасёлак ад 6 снежня 1956 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1956, № 12.
  3. Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 19 студзеня, 16 лютага, 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  4. Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 288 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ивацевичского района Брестской области Архівавана 22 кастрычніка 2020.
  5. Сайт раённай адміністрацыі Архівавана 22 кастрычніка 2020.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Целяханскі сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2013 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1956 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных