Го́ртальскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Горталь.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Целяханскага раёна Пінскай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 9 чэрвеня 1958 года ў склад Рэчкаўскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Гутка і Краі), у склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Целяханскага пассавета перададзена вёска Вулька Целяханская[1]. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Лагішынскага раёна, з 25 снежня 1962 года — Пінскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — Івацэвіцкага раёна. Скасаваны 16 сакавіка 1987 года, тэрыторыя далучана да Целяханскага пассавета[2].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 3 вёскі: Вулька, Горталь і Соміна.