wd wp Пошук:

Цвярачус

Цвяра́чус[3] (літ.: Tverečius), традыцыйная беларуская назва — Цверач[4] — мястэчка ў Ігналінскім раёне Уцянскага павета Літвы. Адміністрацыйны цэнтр Цвярачускай сянюніі. Размешчана на ўсход ад Ігналіны, каля граніцы з Беларуссю (праходзіць па Дзісне).

Гісторыя

Касцёл, 1915—1918 гг.

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўспамін пра Цверач датуецца 21 ліпеня 1501 годам, калі ў ім заснавалі кляштар аўгусцінаў. Таго ж года тут збудавалі мураваны касцёл.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай Цверач увайшоў у склад Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. У 1662 годзе ваявода троцкі Мікалай Стафан Пац збудаваў тут комплекс мураванага кляштара аўгусцінаў з новым касцёлам.

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Цверач апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Свянцянскім павеце Віленскай губерні. На 1866 год тут было 18 двароў.

У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Цверач занялі войскі Германскай імперыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Цверач абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[5]. У 1920 годзе Цверач апынуўся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

З пачаткам Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года ўлады СССР перадалі Цверач Літве.

Насельніцтва

Дынаміка насельніцтва з 1885 па 2011
1885*[2] 1866[7] 1970пер.[8] 1982[9] 1987[10] 2001пер.
199 247 240 225 300 272
2011пер. - - - - -
231 - - - - -
  • * pagal enciklopedijos išleidimo metus. Metai, kurių duomenys pateikti enciklopedijoje, nenurodyti.

Славутасці

Капліца

Страчаная спадчына

Зноскі

  1. Тверецъ. Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона, Т. 32А (64) : Тай — Термиты. С.-Петербургъ, 1901., 708 c. (руск.)
  2. 1 2 Тверечь. Географическо-статистический словарь Российской Империи, T. 5 (Таарджалъ — Яя). СПб, 1885, C. 63
  3. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
  4. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 3 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.] — 2013 — С. 74. — ISBN 978-985-508-245-4.
  5. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  6. Słownik geograficzny… T. XII. — Warszawa, 1892. S. 683.
  7. Słownik geograficzny… T. XII. — Warszawa, 1892. S. 683.
  8. Tverečius. Mažoji lietuviškoji tarybinė enciklopedija(літ.) бел., T. 3 (R–Ž). Vilnius, Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1971, 590 psl.
  9. Tverečius. Lietuviškoji tarybinė enciklopedija, XI t. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 1983. T.XI: Šternbergo-Vaisius, 495 psl. (літ.)
  10. Tverečius. Tarybų Lietuvos enciklopedija[lt], T. 4 (Simno-Žvorūnė). Vilnius, Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1988, 362 psl. (літ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Мястэчкі Літвы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты Літвы, створаныя аўтаматычна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96%2C %D1%8F%D0%BA%D1%96%D1%8F %D0%B2%D1%8B%D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%9E%D0%B2%D0%B0%D1%8E%D1%86%D1%8C %D1%87%D0%B0%D1%81%D0%B0%D0%B2%D1%8B%D1%8F %D0%B4%D1%8B%D1%8F%D0%B3%D1%80%D0%B0%D0%BC%D1%8B
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Цвярачуская сянюнія
Катэгорыя·Населеныя пункты Ігналінскага раёна