wd wp Пошук:

Цалуйкі

Цалу́йкі — былая вёска ў Хракавіцкім сельсавеце Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары пераселены ў чыстыя месцы. У 2005 годзе вёска была выключана са звестак па ўліку населеных пунктаў[1].

Геаграфія

Размяшчэнне

У 18 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 46 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 137 км ад Гомеля.

Гідраграфія

Рака Брагінка.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.

Планавальна складаецца з 2 кароткіх прасталінейных, паралельных паміж сабой вуліц, арыентаваных з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаваных драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Савіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні.

У 1930 годзе арганізаваны калгас «Цалуйкі», працавалі млын (з 1905) і гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны фашысты ўвосень 1943 года забілі 5 жыхароў (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму). У 1959 годзе ўваходзіла ў склад саўгаса «Савічы» (цэнтр — вёска Савічы).

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Вядомыя выхадцы

Зноскі

  1. Решение Гомельского областного исполнительного комитета от 17 ноября 2005 г. № 793 Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Ветковского, Ельского и Хойникского районов Архівавана 2 чэрвеня 2021.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Брагінскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта