wd wp Пошук:

Хукар

Ху́кар[1] (ісп.: Júcar, катал.: Xúquer) — рака ва ўсходняй частцы Іспаніі.

Даўжыня ракі складае 498 км, плошча вадазбору 22 400 км². Бярэ пачатак на адгор’ях Іберыйскіх гор у напрамку на поўнач ад горада Куэнка, працякае праз плато Ла-Манча і Валенсійскую нізіну. Упадае ў Валенсійскі заліў Міжземнага мора. Сярэдні расход вады складае каля 40[1] м³/с.

На рацэ пабудаваны шэраг ГЭС і вадасховішчаў. Вада выкарыстоўваецца ў гаспадарчых мэтах і на арашэнне.

На рацэ гарады Куэнка, Альсіра[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 БелЭн, 2003

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Рэкі, якія ўпадаюць у Міжземнае мора
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Іспаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара