wd wp Пошук:

Валенсійскі заліў

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Валенсі́йскі залі́ў (ісп.: Golfo de Valencia) — заліў на захадзе Міжземнага мора, частка Балеарскага мора, які абмывае ўсходнія берагі Іспаніі. Крайнія кропкі: на поўдні — мыс дэ ла Наа блізу Алікантэ, на поўначы — мыс Тартоса у дэльце Эбра.

Даўжыня — 42,5 км, шырыня — 144 км, глыбіня — да 500 м. Сярэднегадавая тэмпература вады — +18 °C. Салёнасць — 37 ‰. Прылівы змешаныя, вышынёй да 0,1 м. Заліў падзелены напалам нулявым мерыдыянам.

Даўжыня берагавой лініі — 400 км. Берагі нізінныя і пяшчаныя, прысутнічаюць балоты. Раён валенсійскага заліва падвергнуўся нядаўняму апусканню. У заліў ўпадае некалькі рэк, галоўнай з якіх з’яўляецца Хукар. Перад узбярэжжам вобласці Кастэльён-дэ-ла-Плана размешчаны архіпелаг астравоў Калумбрэтэс.

Асноўныя парты — Валенсія, Гандыя, Кастэльён-дэ-ла-Плана, Сагунта. Заліў шчыльна заселены, вялікая частка ўзбярэжжа забудавана жылымі раёнамі і курортнымі зонамі. Найбуйнейшымі курортнымі зонамі з’яўляюцца Коста-Бланка і Коста-дэль-Асаар, якія ўключаюць такія курорты, як Агілас, Алікантэ, Альтэа і Картахена. Нягледзячы на гэта, існуюць таксама і ізаліраваныя бухты, на прыклад, у раёне Дэніі і Пеньісколы.

Дзякуючы нізінным і урадлівым землям, узбярэжжа спрыяльна для сельскай гаспадаркі. Пераважнымі культурамі з’яўляюцца рыс, цытрусавыя і проса.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Геаграфічныя артыкулы без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Залівы Міжземнага мора
Катэгорыя·Залівы Іспаніі
Катэгорыя·Залівы паводле алфавіта