wd wp Пошук:

Хубсугул

Хубсугу́л, Касагол[2] (манг.: Хөвсгөл) — буйное прэснаводнае возера на поўначы Манголіі, побач з мяжой Расіі, самае глыбокае возера ў Манголіі (да 267 м).

Плошча паверхні возера 2620[2] км². Даўжыня 136 км, найбольшая шырыня 36,5 км. Даўжыня берагавой лініі 414[1] км. Аб’ём вады ў возеры — 480,7 (381[1]) км³. Плошча вадазбору 5300[1] км². Берагі пераважна абрывістыя і высокія. У возера ўпадаюць 96 рэк і ручаёў. З Хубсугула выцякае рака Эгійн-Гол (басейн Селенгі). Замярзае са снежня па май. На возеры востраў Далайн (плошча каля 7 км²)[1].

Возера суднаходнае, складовая частка транспартнага шляху з Расіі (Іркуцкая вобласць) у Манголію. Прыстані Хатгал (на поўдні) і Ханх (на поўначы). У раёне Хубсугула адкрыты паклады фасфарытаў.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Хубсугул (озеро) // Сайт «Планета Земля» Geosfera.Org (руск.)
  2. 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Горныя азёры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Азёры Манголіі