Хубсугу́л, Касагол[2] (манг.: Хөвсгөл) — буйное прэснаводнае возера на поўначы Манголіі, побач з мяжой Расіі, самае глыбокае возера ў Манголіі (да 267 м).
Плошча паверхні возера 2620[2] км². Даўжыня 136 км, найбольшая шырыня 36,5 км. Даўжыня берагавой лініі 414[1] км. Аб’ём вады ў возеры — 480,7 (381[1]) км³. Плошча вадазбору 5300[1] км². Берагі пераважна абрывістыя і высокія. У возера ўпадаюць 96 рэк і ручаёў. З Хубсугула выцякае рака Эгійн-Гол (басейн Селенгі). Замярзае са снежня па май. На возеры востраў Далайн (плошча каля 7 км²)[1].
Возера суднаходнае, складовая частка транспартнага шляху з Расіі (Іркуцкая вобласць) у Манголію. Прыстані Хатгал (на поўдні) і Ханх (на поўначы). У раёне Хубсугула адкрыты паклады фасфарытаў.