wd wp Пошук:

Хуберт Берке

Хуберт (Губерт) Берке (ням.: Hubert Berke, 22 студзеня 1908, Гельзенкірхен — 24 лістапада 1979, Кёльн) — нямецкі мастак і графік.

Жыццё і творчасць

Нарадзіўся ў каталіцкай сям’і. Пачатковую і сярэднюю адукацыю атрымаў пры манастыры капуцынаў у Бохальце і затым у місіянерскай школе ў Бенсгайме (Одэнвальд). Рыхтаваў сябе да місіянерскай дзейнасці ў Кітаі; з гэтай мэтай займаўся вывучэннем усходнеазіяцкіх культур і філасофіі. Пазней гэты досвед адбіўся на мастацкай творчасці Х. Берке. У 1930—1932 гадах займаецца ў Мюнстэрскім і Кёнігсбергскім універсітэтах, дзе вывучаў тэалогію, філасофію і старажытныя мовы, аднак пазней вырашыў прысвяціць сябе жывапісу. Праслуханы Х. Берке курс філосафа-экзістэнцыяліста Петэра Вуста аказаў вялікі ўплыў на светапогляд маладога мастака.

Вывучаў жывапіс і гісторыю мастацтва ў Кёнігсбергу ў мастака-экспрэсіяніста Вільгельма Ворынгера і Фрыца Бурмана, а з 1932 года ў Дзюсельдорфе, стаўшы адным з апошніх там вучняў Паўля Клее. Пасля прыходу да ўлады ў Германіі нацыянал-сацыялістаў і звальнення П. Клее з дзюсельдорфскай Акадэміі яе таксама пакідае і Х. Берке. Некаторы час ён працягваў удасканальваць сваё майстэрства (у 1934) у экспрэсіяніста Генрыха Навена, затым пераязджае ў Кёльн, дзе займаецца пераважна ілюстраваннем літаратуры і рэкламнай працай. Многія працы яго ў гэты перыяд блізкія па тэхніцы да твораў П. Клее і знаходзяцца на грані, якая адлучае прадметнае мастацтва ад абстрактнасці. У 1940 годзе ён сустракаецца з мастаком Альфрэдам Кубінам, які аказаў уплыў на працы Х. Берке. У канцы 1930-х — пачатку 1940-х гадоў займаўся ксілаграфіяй. Яго творы адзначаны як абстракцыянісцкімі, так і сюррэалістычнымі рысамі.

У 1937 годзе мастак бярэ шлюб з Брунхільдай Копэ, майстрам малюнка па тканіне. У 1940 годзе ў іх нарадзілася дачка Ева (Ева Олау), таксама мастачка, якая цяпер жыве і працуе ў Кёльне.

У 1947 годзе, разам з некаторымі іншымі рэйнскімі мастакамі, арганізаваў «Альфтэрскае чацвярговае таварыства», адно з першых аб’яднанняў мастакоў у пасляваеннай Германіі. У 1951 годзе ён уступае ў групу «ZEN 49».

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118509608 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 мая 2014.
  2. 1 2 Hubert Berke
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Мастакі Германіі
Катэгорыя·Дызайнеры Германіі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гельзенкірхене
Катэгорыя·Сюррэалісты
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў Кёльне
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Мастакі-абстракцыяністы
Катэгорыя·Мастакі марак
Катэгорыя·Графікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1979 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1908 годзе
Катэгорыя·Памерлі 24 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных