wd wp Пошук:

Храпавічы

Храпавічы (руск.: Храповичи) — вёска ў Мазалаўскім сельсавеце Віцебскага раёна Віцебскай вобласці.

Гісторыя

У 1557 вядома ў Віцебскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага як уласнасць Фёдара Данілевіча, які «имеет дворец отчизны жены его, ко дворцу пущу, в которой ловы звериные, дерево бортовое… и гоны бобровые при р. Лосвидцы». У 1717 Храпавічы вотчыннае ўладанне, у якім 37 сялян-гаспадароў мелі па 1/8—1/6 службы, плацілі чынш — 150 злотых, а таксама аддавалі ўладальніку 45 салонак збожжа і 5 пудоў мёду, урадніку — 15 салонак збожжа. У вёсцы была карчма.

Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай вёска ў Віцебскім павеце Расійскай імперыі. У 1785 пабудавана драўляная праваслаўная царква Святой Тройцы.

На пачатку XIX ст. у складзе маёнтка Вялікія Храпавічы 2 вёскі, 1 фальварак, 560 дзес. зямлі. Меліся млын, лядоўня, у якой дёд зхоўваўся круглы год, фруктовы сад, збожжазапасны магазін. У 1827 паводле купчай крэпасці, маёнтак належаў адстаўному паручніку памешчыку Марціну Рагозу. У 1833 у маёнтку 67 рэвізскіх сялянскіх душ. У 1846 адна палова маёнтка ўласнасць нашчадкаў памешчыка М. Рагозы (двух сыноў і адной дачкі ад першага шлюбу), другая палова — уласнасць яго другой жонкі Караліны. У 1847 у маёнтку 78 сялянскіх душ. Пры царкве меўся шынковы дом (даход 80 руб. серабром), яго наведвалі як прыезджыя, так і мясцовыя жыхары.

Гаспадарскі дом быў драўляны, на каменным падмурку. Сяляне займаліся земляробствам і асноўны даход мелі ад продажу збожжа ў Віцебску. Штогод тут у дзень храмавага свята, 10 кастрычніка, адбываўся кірмаш. Прыход царквы Святой Тройцы аб’ядноўваў 36 вёсак, 3145 прыхаджан, царкве належала 102 дзес. зямлі. У 1862 вёска цэнтр Храпавіцкай воласці, у гэтым годзе тут адкрыта народнае вучылішча, пры якім у 1884 меўся інтэрнат на 100 месц. Кожны год тут працаваў вайсковы прызыўны ўчастак.

На пачатку XX ст. цэнтр воласці ў Віцебскім павеце. Тут у 1909 размяшчалася валасное праўленне, быў фельчарскі пункт.

З 20 жніўня 1924 вёска ў складзе Даўжанскага сельсавета Лосвідскага, з 29 кастрычніка 1924 — Кузняцоўскага, з 26 сакавіка 1937 — Віцебскага раёнаў і акругі. У 1926 у Храпавічах 13 двароў, 36 жыхароў, у Малых Хрпавічах 21 двор, 96 жыхароў, у фальварку Вялікія Храпавічы 19 двароў, 60 жыхароў. У 1930-я ў Вялікіх і Малых Храпавічах арганізаваны калгас. У 1936 сюды пераселены жыхары населеных пунктаў Гарбуны, Гараны, Ягоркі, Крываселле, Запольцы, Залатая Горка.

У 1941 у вёсцы 75 двароў, 287 жыхароў. З ліпеня 1941 па чэрвень 1944 Храпавічы акупіраваны нямецкімі войскамі. У чэрвені 1942 нямецкія акупацыйныя ўлады знішчылі ўсю вёску і 27 жыхароў. Пасля вайны вёска адбудавалася.

З 20 снежня 1960 вёска ў Мазалаўскім сельсавеце. На 1 студзеня 2003 — 6 двароў і 9 жыхароў. Вёска ў складзе вытворчага ўчастка «Лосвіда» Гарадоцкай птушкафабрыкі.

Славутасці

Страчаная спадчына

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Віцебскага раёна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Храпавічы
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Мазалаўскі сельсавет (Віцебскі раён)