Храмцо́ва[1] (трансліт.: Chramcova, руск.: Храмцово) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хаценчыцкага сельсавета.
Знаходзіцца за 49 км на паўднёвы ўсход ад г. Вілейка, за 21 км ад чыг. ст. Уша на лініі Мінск — Маладзечна, за 82 км ад Мінска.
У 1789 г. вёска ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства ВКЛ, у складзе маёнтка Забор’е Багдановічаў.
Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1800 г. ў Вілейскім павеце Мінскай губерні. У 1873 г. ў Хаценчыцкай воласці, у складзе Картавінскай сельскай грамады Вілейскага павета Віленскай губерні, уласнасць Грыгаровіча, 26 рэвізскіх душ.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, вёска ў гміне Хаценчыцы Вілейскaга паветa Віленскага ваяводства[2].
З лістапада 1939 года ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Ільянскім раёне Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з 25.6.1941 г. да 3.7.1944 г. акупіравана нацыстамі. З 20.9.1944 г. ў Ільянскім, з 20.7.1957 г. ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці. З 6.9.1957 г. ў Хаценчыцкім сельсавеце, з 20.1.1960 г. ў Мінскай вобласці.