wd wp Пошук:

Хочамля

Хо́чамля[1][2], канал Хочамля[2] — рака ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Уза (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 10 км. Плошча вадазбору 42 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 м/км. Пачынаецца з сажалкі каля вёскі Бацунь[2]. Упадае ва Узу прыкладна за 3 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад пасёлка Грыгараўка, за 2 км на ўсход ад пасёлка Рубеж Гомельскага раёна. Вадазбор у межах Чачорскай раўніны. Рэчышча Хочамлі каналізаванае ў сярэднім і ніжнім цячэнні.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  2. 1 2 3 Общая характеристика речной сети Гомельской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Басейн Узы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Буда-Кашалёўскага раёна