wd wp Пошук:

Хорапуць

Хо́рапуць — рака ў Добрушскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Іпуць (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 45 км. Плошча вадазбору 528 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,06 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 ‰.

Асноўныя прытокі

Агульныя звесткі

Пачынаецца за 2 км на паўднёвы захад ад былой вёскі Чырвоны Арол, на поўнач ад вёскі Чырвоны Алёс, вусце на заходняй ускраіне горада Добруш. Рака цячэ па Гомельскім Палессі.

Даліна трапецападобная, у вусці зліваецца з далінай Іпуці. Абалона пераважна лугавая. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу, шырыня яго 2—3 м у вярхоўі, у вусці да 12 м. Берагі стромкія, вышынёй да 1,2 м. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.

Зноскі

  1. Ліст карты N-36-123. Выданне 1984 г.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Басейн Іпуці
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі Добрушскага раёна