wd wp Пошук:

Хвошч багнавы

Не блытаць з Хвошч балотны. Хвошч багнавы (Equisetum fluviatile)[1][2][3] — шматгадовая травяністая расліна сямейства Хвашчовыя (Equisetaceae).

Назва

Этымалогія відавага эпітэту лацінскай назвы: лац.: fluvius — «рака».

Беларускія назвы: Хвошч багнавы, ёльнік, яленец[4], сасонка, хвошч[1], хвошч балотны[5][6], елачка[7].

Апісанне

Сцеблы монаморфныя, зялёныя, гладкія, неразгалінаваныя або разгалінаваныя у верхняй частцы, 35-115(-150) см, полы цэнтр. 2n =216. Хвошч размнажаецца ў асноўным вегетатыўна карэнішчамі. Споры вырабляюцца ў тупых конусах на канцах некаторых сцеблаў. Споравыя пупышкі жаўтлява-зялёныя, 1-2 см даўжынёй і 1 см шырынёй, са шматлікімі лускавінкамі. Хвошч багнавы найбольш часта блытаюць з хвашчом балотным (Equisetum palustre), які мае больш грубае сцябло з меншай паражнінай ў цэнтры і доўгія споравыя конусы 2-4 см даўжынёй.

Распаўсюджанне

Від трапляецца на працягу большай частцы Паўночнага паўшар’я ад Еўропы (у тым ліку Украіны) на ўсход праз тэрыторыю Турцыі, Сібіры, Каўказа, Казахстана і Манголіі, на Далёкім Усходзе Расіі, Кітая, Японіі, Карэйскага паўвострава, а таксама ў Квінслендзе ў паўночнай Аўстраліі і на большай частцы поўначы Паўночнай Амерыкі. Звычайна з’яўляецца раслінай канаў, сажалак, азёр, затокаў вялікіх рэк і мокрых лугоў, балот і забалочаных лясоў. Звычайна расце ў шчыльных калоніях.

Выкарыстанне

Раннія парасткі з’яўляюцца ядомымі. Медыкаментозна ён выкарыстоўваўся старажытнымі грэкамі і рымлянамі, каб спыніць крывацёк і для лячэння захворванняў нырак, язвы і туберкулёзу. Сцеблы часам ядуць вадаплаўныя. Хвашчы паглынаюць цяжкія металы з глебы, і часта выкарыстоўваюцца ў біяпробах на металы.

Галерэя

Зноскі

  1. 1 2 Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 49. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. В. В. Заброда, А. Г. Сіренко Еколого-фауністичний Огляд Фауни Dolerinae (Hymenoptera: Tenthredinidae) Північного Мегасхилу Українських Карпат і Прикарпаття // Вісті Харківського ентомологічного товариства. — 2005 (2006). — В. 8. — № 1–2. — С. 104–110.
  3. Я.Б. Щупаківський Характеристика рослинності берегової зони техногенних водойм колишніх сірчаних кар’єрів. — 2007. — В. 17. — № 8. — С. 35–38.
  4. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  5. З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
  6. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  7. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Флора Азіі
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Хвашчовыя
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі