wd wp Пошук:

Хаўер Эрнандэс Балькасар

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Эрнандэс. Хаўер Эрнандэс Балькасар (ісп.: Javier Hernández Balcázar; нар. 1 чэрвеня 1988, Гвадалахара, Мексіка) — мексіканскі футбаліст, нападнік амерыканскага клуба «Лос-Анджэлес Гэлаксі» і нацыянальнай зборнай Мексікі, у якой рэгулярна ўдзельнічае на буйных міжнародных спаборніцтвах. Эрнандэс мае мянушку «Чычарыта» (ісп.: Chicharito — гарошына), якая выкарыстоўваецца ў якасці надпісу на яго кашулі. З’яўляецца выхаванцам мексіканскага клуба «Гвадалахара».

Кар’ера

Клубная

Эрнандэс пачаў выступаць за моладзевую каманду «Гвадалахары» ва ўзросце дзевяці гадоў. У 2006 годзе дэбютаваў за асноўную каманду «Гвадалахары» ў матчы Апертуры супраць клуба «Некакса». Пры ліку 3:0 ён выйшаў на замену Амару Брава на 87-й хвіліне матча, а ўжо праз пяць хвілін забіў чацвёрты гол сваёй каманды.

8 красавіка 2010 года Эрнандэс падпісаў кантракт з англійскім клубам «Манчэстэр Юнайтэд»[3]. 27 мая 2010 года ён атрымаў дазвол на працу ў Вялікабрытаніі, а ўжо 1 ліпеня стаў іграком клуба[4]. 28 ліпеня 2010 года Эрнандэс упершыню згуляў за «Юнайтэд», выйшаўшы на замену Нані ў таварыскім матчы супраць каманды ўсіх зорак МЛС, у гэтай жа сустрэчы ён забіў свой першы гол за клуб, замкнуўшы пас Дарэна Флетчэра. 16 жніўня Эрнандэс згуляў свой першы матч у Прэм’ер-лізе, выйшаўшы на замену Уэйну Руні на 63-й хвіліне сустрэчы супраць «Ньюкасл Юнайтэд», якая скончылася з лікам 3:0 на карысць «чырвоных д’яблаў»[5].

1 верасня 2014 года Эрнандэс перайшоў на правах арэнды ў мадрыдскі «Рэал», які атрымаў права выкупіць кантракт іграка ў канцы сезона[6]. Дапамог «Рэалу» прайсці ў паўфінал Лігі чэмпіёнаў УЕФА, стаўшы аўтарам адзінага гола ў чвэрцьфінальным супрацьстаянні з «Атлетыка». У маі 2015 года вярнуўся ў «Манчэстэр Юнайтэд» пасля таго, як «Рэал» адмовіўся набыць нападніка.

Пачатак сезона 2015/16 правёў у складзе манчэстэрскага клуба, а 31 жніўня 2015 года афіцыйна стаў іграком нямецкага «Баера», падпісаўшы трохгадовы кантракт[7]. У складзе «Баера» стаў асноўным нападнікам і ў сезонах 2015/16 і 2016/17 станавіўся найлепшым бамбардзірам каманды, таксама пяць разоў прызнавася іграком месяца ў Бундэслізе.

У ліпені 2017 года вярнуўся ў Англію, падпісаўшы кантракт з «Вест Хэм Юнайтэд» тэрмінам на тры гады. Сума трансферу склала 16 млн фунтаў[8].

У верасні 2019 года перабраўся ў «Севілью», падпісаўшы трохагадовы кантракт[9]. У студзені 2020 года перайшоў у «Лос-Анджэлес Гэлаксі» за 9+3 млн еўра, што стала трансферным рэкордам гэтага клуба[10].

Міжнародная

Эрнандэс дэбютаваў за зборную Мексікі 30 верасня 2009 года ў матчы супраць зборнай Калумбіі, у якім ён адзначыўся галявой перадачай. 24 лютага 2010 года ён забіў два галы ў браму зборнай Балівіі, а таксама адзначыўся галявой перадачай. Разам са зборнай Мексікі Чычарыта браў удзел у чэмпіянаце свету 2010, а таксама ў турніры Залатога кубка КАНКАКАФ і Кубку канфедэрацый 2013 года. Эрнандэс з’яўляецца найлепшым бамбардзірам зборнай Мексікі ўсіх часоў.

Дасягненні

Клубныя

«Гвадалахара»

«Манчэстэр Юнайтэд»

«Рэал Мадрыд»

Міжнародныя

Мексіка

Зноскі

  1. Chicharito // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Javier Hernández // FBref.com
  3. Nick Boss: We had to move fast. ManUtd.com
  4. Chicharito granted permit. ManUtd.com
  5. Man Utd 3-0 Newcastle. BBC Sport
  6. Real Madrid sign Javier Hernández on loan from Manchester United. The Guardian
  7. «Байер» на три года заключил контракт с Хавьером Эрнандесом. football.by
  8. «Вест Хэм» купил Чичарито за 16 млн фунтов. by.tribuna.com
  9. Чичарито перешел из «Вест Хэма» в «Севилью». by.tribuna.com
  10. Чичарито перешел в «Лос-Анджелес Гэлакси». by.tribuna.com

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Ігракі ФК Лос-Анджэлес Гэлаксі
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэал Мадрыд
Катэгорыя·Ігракі ФК Баер 04
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Халіска
Катэгорыя·Ігракі ФК Севілья
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі зборнай Мексікі па футболе
Катэгорыя·Футбалісты Мексікі
Катэгорыя·Ігракі ФК Вест Хэм Юнайтэд
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1988 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Манчэстэр Юнайтэд
Катэгорыя·Ігракі ФК Гвадалахара
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 чэрвеня
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта