wd wp Пошук:

Хаім Майсеевіч Ліўшыц

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ліўшыц. Хаім Майсеевіч Ліўшыц (ідыш: חײם ליװשיץ; 10 кастрычніка (23 кастрычніка) 1912, Віцебск, Расійская імперыя — 4 верасня 1994, Чыкага, ЗША) — беларускі савецкі мастак-жывапісец, педагог, член Союза мастакоў (1946—1991), дацэнт кафедры жывапісу БДТМІ (1968—1979). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1991 годзе эмігрыраваў у ЗША.

Біяграфія

Хаім Ліўшыц нарадзіўся 10 (23 кастрычніка) 1912 года ў Віцебску, у мнагадзетнай яўрэйскай сям’і. Бацька яго займаўся крухмала-патачнай прамысловасцю. Дом іх знаходзіўся на вуліцы Малая Пакроўская, дзе праз некалькі дамоў жыў Марк Шагал. Хаім Ліўшыц успамінаў, што да іх часта прыходзіў мастак Віктар Меклер, які паказваў яго дзіцячыя малюнкі Марку Шагалу[1].

Вучоба

Захоплены маляваннем, Хаім Ліўшыц паступіў у 1927 годзе ў Віцебскі мастацкі тэхнікум, дзе вучыўся па 1930 год. Настаўнікамі яго былі Уладзімір Хрусталёў, Міхаіл Эндэ, Фёдар Фогт. Таксама вучыўся ў майстэрні Юдэля Пэна, паслядоўніка Паўла Чысцякова.

У 1930 годзе Х. Ліўшыц прыехаў у Ленінград і пачаў знаёміцца з мастацкім жыццём горада. Ён стаў наведвальнікам студыі Паўла Філонава, заснавальніка школы аналітычнага мастацтва[2].

З 1932 года Ліўшыц прыступіў за заняткаў на аддзяленні жывапісу ЛІЖСА імя І. Я. Рэпіна, дзе займаўся ў А. І. Савінава, І. І. Бродскага, Б. В. Іагансона, С. Абугава, А. Карова, Р. Р. Фрэнца, К. Ф. Юона. Яго аднакурснікамі былі вядомыя ў будучыні мастакі Ю. М. Няпрынцаў, А. І. Лакціёнаў, Т. Ксенафонтаў, П. Сідараў, Д. Альхоўскі.

Творчасць

Вядомы, як аўтар сюжэтна-тэматычных карцін і майстар псіхалагічнага партрэта. Таксама пісаў пейзажы і нацюрморты. Сярод карцін мастака:

У рэспубліканскіх выстаўках удзельнічаў з 1939 г. Персанальныя выстаўкі Х. Ліўшыца адбыліся ў г. Мінску у 1964 і 1975 гадах.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондзе Беларускага саюза мастакоў, Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы, прыватных зборах у Беларусі і замежжа.

Зноскі

  1. Аркадий Шульман. В одном купе с Шагалом. // Журнал «МИШПОХА» № 11, 2002 год
  2. ФИЛОНОВ художник исследователь учитель — Москва, 2006. — С. 314

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Памерлі ў 1994 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 кастрычніка
Катэгорыя·Вучні Юдаля Пэна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута імя Рэпіна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Памерлі ў Чыкага
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Чыкага
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Яўрэйскія мастакі
Катэгорыя·Памерлі 4 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча
Катэгорыя·Мастакі СССР
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў БССР
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў