Хатаўня́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Журавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Хатоўня.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Журавіцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Журавіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Быхаўскага раёна, з 12 лютага 1935 года ў складзе Доўскага раёна, з 5 красавіка 1935 года ў складзе Журавіцкага раёна. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Журавіцкага сельсавета[1].