wd wp Пошук:

Хасэ Эрнеста Соса

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Хасэ Эрнеста Соса (ісп.: José Ernesto Sosa; нар. 19 чэрвеня 1985, Каркаранья, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Аргенціны (2005—2013).

Клубная кар’ера

Соса гуляў за аргенцінскі клуб «Эстудыянтэс» паміж 2002 і 2007 гадамі. У сезоне 2005/06 Хасэ паказваў шыкоўную гульню і дапамог клубу атрымаць перамогу ў чэмпіянаце Аргенціны, а трэнер клуба Дыега Сімеонэ раіў яму перайсці ў рымскі «Лацыа», але насуперак усяму 24 лютага 2007 года ігрок перайшоў у мюнхенскую «Баварыю». «Эстудыянтэс» атрымаў 6 млн еўра плюс 10 % ад сумы любога будучага продажу іграка. Соса застаўся з «Эстудыянтэсам» на заключную частку турніру Клаўсуры 2007 года.

Праводзячы няшмат часу ў складзе нямецкага клуба Хасэ ў 2010 годзе быў аддадзены ў арэнду ў свой былы клуб «Эстудыянтэс». Пасля сканчэння арэндавага пагаднення 30 жніўня 2010 года, Соса далучыўся да італьянскага клуба «Напалі», падпісаўшы чатырохгадовы кантракт[4].

26 ліпеня 2011 года было абвешчана, што Хасэ Соса далучыўся да ўкраінскага клуба «Металіст»[5][6]. Соса ў новым клубе абраў сабе нумар 11 у гонар экс-сябра па камандзе Хуана Себасцьяна Верона. 28 чэрвеня 2012 года стаў капітанам харкаўскага клуба.

1 студзеня 2014 года далучыўся да складу «Атлетыка» ў шасцімесячную арэнду[7]. Разам з камандай паспрыяў перамозе мадрыдскага клуба ў чэмпіянаце Іспаніі. 31 жніўня 2014 года ігрок быў аддадзены ў арэнду турэцкаму клубу «Бешыкташ» і пазней выкуплены.

У жніўні 2016 года перайшоў у «Мілан»[8]. Улетку 2017 года «Мілан» узмацніўся новымі ігракамі, у выніку Соса страціў месца ў складзе. У верасні 2017 года быў аддадзены ў арэнду турэцкаму «Трабзанспору»[9]. У студзені 2018 года «Трабзанспор» актывіраваў опцыю выкупа паўабаронцы за 3,4 млн еўра.

У жніўні 2020 года ў якасці свабоднага агента папоўніў склад «Фенербахчэ». Пакінуў клуб па заканчэнні сезона 2021/22.

Міжнародная кар’ера

28 лютага 2007 года Соса быў выкліканы галоўным трэнерам зборнай Аргенціны Альфіа Басіле ў склад нацыянальнай каманды. Соса потым пра гэты момант казаў, што «ніколі не забудзецца на гэты аўторак», які супаў з пераходам Хасэ ў мюнхенскую «Баварыю». Дэбютаваў за зборную 9 сакавіка 2007 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Мексікі.

Дасягненні

Клубныя

«Эстудыянтэс»:

«Баварыя»:

«Атлетыка»:

«Бешыкташ»:

«Мілан»:

«Трабзанспор»:

Міжнародныя

Аргенціна:

Зноскі

  1. Olympedia — 2006.
  2. José Sosa // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. JOSE ERNESTO SOSA // Base de Datos del Futbol Argentino
  4. Sosa completes switch to Napoli. Bayern Munich.
  5. Sosa wechselt nach Charkiw. Kicker.de.
  6. Exóticos destinos para José Sosa y Felipe Melo Архівавана 4 кастрычніка 2011.. Mercafutbol.com.
  7. Atlético agree Sosa loan deal Архівавана 2 студзеня 2014.. AS.
  8. Хосе Соса перешел из «Бешикташа» в «Милан». by.tribuna.com.
  9. «Трабзонспор» арендовал Сосу у «Милана». by.tribuna.com.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Ігракі ФК Фенербахчэ
Катэгорыя·Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 чэрвеня
Катэгорыя·Ігракі ФК Атлетыка Мадрыд
Катэгорыя·Ігракі ФК Баварыя Мюнхен
Катэгорыя·Футбалісты Аргенціны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Мілан
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Эстудыянтэс
Катэгорыя·Ігракі ФК Напалі
Катэгорыя·Ігракі ФК Металіст Харкаў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па футболе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1985 годзе
Катэгорыя·Ігракі зборнай Аргенціны па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Трабзанспор
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Аргенціны
Катэгорыя·Ігракі ФК Бешыкташ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Санта-Фэ