wd wp Пошук:

Хасэ Энрыке Варэла

Хасэ Энрыке Варэла Іглесіяс (ісп.: José Enrique Varela Iglesias; 17 красавіка 189124 сакавіка 1951) — іспанскі ваенны дзеяч, генерал. Удзельнік грамадзянскай вайны 1936—1939 гадоў.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і сяржанта Хуана Варэлы Перэса, які служыў у пяхотным палку Марыны. У 1909 годзе паступіў у гэты ж полк, затым быў выраблены ў сяржанты. У 1912—1915 гадах вучыўся ў пяхотным вучылішчы, пасля заканчэння якога быў выраблены ў малодшыя лейтэнанты і прызначаны на службу ў мараканскія стралковыя часці.

У 1920-я гады ўдзельнічаў у баявых дзеяннях у Марока.

Пасля звяржэння манархіі ў 1931 годзе Варэла, вядомы як прыхільнік манархіі (прычым сімпатызаваў найбольш кансерватыўнай часткі іспанскіх манархістаў — «карлістам») быў звольнены ў рэзерв. У наступным годзе ўдзельнічаў у змове правага генерала Хасэ Санхурха, якая аднак правалілася.

Улетку 1936 прыняў удзел ва ўзброеным паўстанні супраць урада Народнага Фронту. Бунт прывёў да пачатку грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Варэла ўдзельнічаў у ёй на баку Франсіска Франка. Падчас канфлікту ён даслужыўся да дывізіённага генерала. У 1939 годзе з перамогай нацыяналістаў быў прызначаны міністрам абароны ў першым урадзе Франкісцкай Іспаніі.

У пачатку 1940-х, калі абвастрыліся супярэчнасці паміж фалангістамі і карлістамі, быў адпраўлены ў адстаўку.

У 1945 годзе быў прызначаны Вярхоўным камісарам Іспаніі ў Марока. Варэла займаў гэты пост да свайго скону. Пасмяротна яму прысвоены тытул маркіза Сан-Фернанда.

Літаратура

  1. 1 2 José Enrique Varela // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France José Enrique Varela Iglesias // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  3. 1 2 José Enrique. Marqués de Varela de San Fernando (I) Varela Iglesias // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Манархісты
Катэгорыя·Памерлі ў Танжэры
Катэгорыя·Памерлі ў 1951 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1891 годзе
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ізабелы Каталічкі
Катэгорыя·Міністры Іспаніі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Кадыс
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 красавіка
Катэгорыя·Памерлі 24 сакавіка
Катэгорыя·Міністры абароны
Катэгорыя·Генералы Іспаніі
Катэгорыя·Удзельнікі грамадзянскай вайны ў Іспаніі (франкісты)