wd wp Пошук:

Франкісцкая Іспанія

Франкісцкая Іспанія — перыяд у гісторыі Іспаніі паміж 1936 і 1975 гадамі, калі Іспанія знаходзілася пад кіраваннем дыктатарскага рэжыму Франсіска Франка.

Кіраванне рэжыму пачалося 1 кастрычніка 1936 года, калі да ўлады ў краіне прыйшлі Франсіска Франка і Нацыянальны камітэт абароны (частка іспанскай арміі, якая паўстала супраць Рэспублікі). Рэжым змог замацавацца ва ўладзе пасля перамогі ў грамадзянскай вайне ў Іспаніі кааліцыі паўстанцаў Nacionales. Акрамя падтрымкі ўнутры краіны, мяцеж Франка быў падтрыманы з-за мяжы фашысцкай Італіяй і нацысцкай Германіяй, у той час як Другая Іспанская рэспубліка ў значнай меры абапіралася на падтрымку Савецкага Саюза.

Пасля перамогі ў грамадзянскай вайне ў Іспаніі нацыяналісты стварылі аднапартыйную аўтарытарную дзяржаву пад фактычна абсалютным кіраўніцтвам Франка. Другая сусветная вайна пачалася неўзабаве пасля гэтага, і, хоць Іспанія была афіцыйна нейтральнай, яна паслала сваю Блакітную дывізію ў СССР у дапамогу немцам, і яе прагерманская пазіцыя прывяла да яе ізаляцыі пасля паражэння дзяржаў Восі ў вайне. Сітуацыя змянілася з пачаткам халоднай вайны, на фоне якой моцная антыкамуністычная скіраванасць Франка натуральным чынам схіліла яго рэжым да ўступлення ў саюз са Злучанымі Штатамі.

Іспанія была абвешчана каралеўствам у 1947 годзе, але манарх не быў абвешчаны. Франка пакінуў за сабой права назваць імя чалавека, які павінен быць каралём, і наўмысна затрымліваў выбар з палітычных меркаванняў. Выбар, нарэшце, адбыўся ў 1969 годзе, калі будучым каралём быў абвешчаны Хуан Карлас дэ Бурбон як афіцыйны пераемнік Франка (які заставаўся пажыццёвым рэгентам).

Пасля смерці Франка 20 лістапада 1975 года Хуан Карлас стаў каралём Іспаніі. Ён адразу ж пачаў працэс пераходу краіны да дэмакратыі, які скончыўся пераходам Іспаніі да канстытуцыйнай манархіі і парламенцкай дэмакратыі.

Гл. таксама

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Зніклі ў 1975 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыя Іспаніі
Катэгорыя·Гістарычныя дзяржавы Пірэнейскага паўвострава