wd wp Пошук:

Харкаўская акадэмія бесперапыннай адукацыі

Харкаўская акадэмія бесперапыннай адукацыі (укр.: Харківська академія неперервної освіти) — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, размешчаная ў Харкаве.

Гісторыя

У 1936 годзе для аказання метадычнай дапамогі педагагічным работнікам у павышэнні іх кваліфікацыі і майстэрства, паляпшэння якасці навучання і выхавання дзяцей і навучэнцаў на Харкаўшчыне была створана абласная педагагічная станцыя, якая пасля была ператворана ў абласны метадычны кабінет пры абласным аддзеле народнай адукацыі. Менавіта гэты кабінет увайшоў у структуру абласнога інстытута ўдасканалення кваліфікацыі настаўнікаў, які быў створаны 1 чэрвеня 1939 года. З 1 чэрвеня 1939 года інстытут пастаянна (акрамя вымушанага перапынку ў працы з 7 жніўня 1941 года па 25 жніўня 1943 года) ажыццяўляе сваю дзейнасць. У сувязі з рэарганізацыяй назва ўстановы некалькі разоў змянялася: Харкаўскі абласны інстытут удасканалення настаўнікаў, Харкаўскі аабласны інстытут удасканалення кваліфікацыі настаўнікаў, Харкаўскі абласны інстытут паслядыпломнай адукацыі і менеджменту, Харкаўскі абласны навукова-метадычны інстытут бесперапыннай адукацыі. Рашэннем сесіі Харкаўскага абласнога савета ад 14 красавіка 2010 года было створана вышэйшая навучальная ўстанова “Харкаўская акадэмія бесперапыннай адукацыі”.

Структура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Навучальныя ўстановы без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1939 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Харкаў
Катэгорыя·Вышэйшыя навучальныя ўстановы Харкава