wd wp Пошук:

Харвацкая банавіна

Гісторыя Харватыі

Дагістарычная Харватыя
Белая Харватыя


Правінцыя Панонія
(Рымская імперыя)
Правінцыя Далмацыя
(Рымская імперыя)


Прыморская Харватыя
Панонская Харватыя
Чырвоная Харватыя


Істрыйская марка
Каралеўства Харватыя
Харватыя ўва уніі з Венгрыяй
Поліцкая рэспубліка
Харвацкая ваенная мяжа
Дуброўніцкая рэспубліка


Ілірыйскія правінцыі
(Першая французская імперыя)
Каралеўства Ілірыя
(Аўстрыйская імперыя)
Аўстрыйскае прымор’е
(Цыслейтанія)


Каралеўства Далмацыя
(Аўстрыйская імперыя => Цыслейтанія)


Каралеўства Харватыя // Каралеўства Славонія
(Аўстрыйская імперыя)
Харвацка-венгерская дамова
Каралеўства Харватыя і Славонія
(Каралеўства Венгрыя)


Дзяржава славенцаў, харватаў і сербаў
Харвацкая банавіна
(Каралеўства Югаславія)
Незалежная дзяржава Харватыя
Федэральная Дзяржава Харватыя
(Федэратыўная Дэмакратычная Югаславія)
Сацыялістычная Рэспубліка Харватыя
(СФР Югаславія)
Харвацкая вясна
✯ Вайна за незалежнасць
Рэспубліка Харватыя

Харвацкая банавіна (харв.: Banovina Hrvatska) — правінцыя (банавіна) у Каралеўстве Югаславія, якая існавала з 1939 па 1941 год.

Гісторыя

Герб банавіны

Харвацкая банавіна была створана ў 1939 у выніку пагаднення Цветкавіча — Мачэка, каб аб’яднаць большасць харватаў у складзе адной адміністрацыйнай адзінкі. Новая банавіна атрымала шырокую аўтаномію. Банам быў Іван Шубашыч. У 1941 тэрыторыя банавіны ўвайшла ў склад Незалежнай дзяржавы Харватыя, а ў 1945 была размеркавана паміж Харватыяй, Босніяй і Герцагавінай і Ваяводзінай (у складзе Сербіі) у складзе СФРЮ.

Геаграфія

Карта банавіны

Харвацкая банавіна была самай вялікай банавінай Югаславіі і размяшчалася ў заходняй частцы каралеўства, галоўным чынам на тэрыторыі сучаснай Харватыі і 40 % тэрыторыі Босніі і Герцагавіны. Банавіна была ўтворана з Саўскай і Прыморскай банавін, таксама ўключыўшы ў сябе частка тэрыторыі Дунайскай, Врбаскай, Дрынскай і Зэцкай банавін. Банавіна межавала на северы з Драўскай банавінай і Венгрыяй, на ўсходзе з Дунайскай, Дрынскай, Врбаскай і Зэцкай банавінамі, на поўдні з Адрыятычным морам, на захадзе з Адрыятычным морам і Італіяй. Сталіцай банавіны быў Заграб.

Насельніцтва

Банавіна была заснавана з мэтай засяродзіць у яе межах усё харвацкае насельніцтва Югаславіі. У выніку 74 % насельніцтвы складалі харваты, 19 % сербы. З 99 котараў банавіны харваты складалі большасць у 81, сербы ў 17, башнякі у 1.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Банавіны Каралеўства Югаславія
Катэгорыя·Гісторыя Босніі і Герцагавіны
Катэгорыя·Гісторыя Харватыі