wd wp Пошук:

Зэцкая банавіна

Зэцкая банавіна (сербахарв.: Зетска бановина/Zetska banovina) — правінцыя (банавіна) у Каралеўстве Югаславія, якая існавала з 1929 па 1941 год.

Геаграфія

Зэцкая банавіна размяшчалася ў паўднёвай частцы каралеўства. На поўдні яна межавала з Адрыятычным морам, Албаніяй і Вардарскай банавінай, на ўсходзе з Мараўскай банавінай, на северы з Дрынскай банавінай, на захадзе з Прыморскай банавінай. Адміністрацыйным цэнтрам банавіны быў Цэтынэ. Названа банавіна была па рацэ Зэта, якая таксама дала імя сярэднявечнай чарнагорскай дзяржаве Зэта.

Гісторыя

У 1939 частка банавіны з горадам Дуброўнік увайшла ў склад Харвацкай банавіны. У 1941 тэрыторыя банавіны была падзелена паміж акупаванымі італьянцамі Чарнагорыяй і Албаніяй, частка тэрыторыі з горадам Котар увайшла ў склад Італіі, усходняя частка банавіны ўвайшла ў склад акупіраванай немцамі Сербіі, заходняя частка ў склад Незалежнай дзяржавы Харватыі. У 1945 тэрыторыя банавіны была ў складзе СФРЮ падзелена паміж Чарнагорыяй, Харватыяй, Босніяй і Герцагавінай і Сербіяй, уключаючы Сацыялістычны Аўтаномны Край Косава і Мятохія ў складзе Сербіі.

Баны Зэцкай банавіны

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Банавіны Каралеўства Югаславія
Катэгорыя·Гісторыя Харватыі
Катэгорыя·Гісторыя Чарнагорыі
Катэгорыя·Гісторыя Сербіі
Катэгорыя·Гісторыя Босніі і Герцагавіны