Хандры́ла[3] (Chondrilla) — род кветкавых раслін сямейства Астравыя.
Двухгадовыя і шматгадовыя расліны са стрыжнёвым карэнішчам. Сцёблы галінастыя, вышынёй да 125 см. Прыкаранёвае лісце выемчата-перыстае, у разетках. Сцябловае лісце лінейнае. Суквецце — кошык. Плод — сямянка.
Налічвае каля 30 відаў, пашыраных у пустынных і стэпавых раёнах Паўночнай Афрыкі і Еўразіі. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца 1 від — хандрыла сітападобная, ці звычайная (Chondrilla juncea).
У некаторых відаў хандрылы на каранях і падземнай частцы сцёблаў утвараюцца нарасці, утрымліваючыя каўчук, не маючы прамысловага значэння.
Хондрилла — род Chondrilla: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Chondrilla (англ.) // The Plant List
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хандрыла