wd wp Пошук:

Хамёнкі

Хамёнкі[3] (трансліт.: Chamionki, руск.: Хомёнки[крыніца?] руск.: Хамёнки[1]) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Даўгапольскага сельсавета.

Геаграфія

Вёска знаходзіцца каля левага берага ракі Обаль, за 1,5 км ад аўтадарогі Н2550. Бліжэйшыя населеныя пункты — вёскі Завань, Пралетарск, Сілаўцы, Крошкі (Гарадоцкі раён) і Ставіца (Шумілінскі раён).

Гісторыя

У сярэдзіне XIX ст. вёска Хамёнкі ў складзе маёнтка Азаркава ў Гарадоцкім павеце. У канцы XIX — пачатку XX ст. у Селішчанскай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. З 20 жніўня 1924 г. у Іванаўскім (з 1929 г. Пралетарскі) сельсавеце Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці. У час калектывізацыі ў Хамёнках быў створаны калгас імя Гікалы. У 1944—1950 гг. дзейнічаў калгас імя Будзённага[4]. Вёска ўваходзіла ў склад калгаса і саўгаса «Іванаўка», дзейнічала жывёлагадоўчая ферма. З 2 верасня 1998 г. вёска Хамёнкі ў складзе Даўгапольскага сельсавета.

Насельніцтва

Зноскі

  1. 1 2 Решение Городокского районного Совета депутатов 28.9.2011 № 80 «Об установлении границ сельских населённых пунктов Городокского района»
  2. Сайт РУП «Белпошта»
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  4. Фондавы каталог дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Населеныя пункты паводле алфавіта
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Населеныя пункты Гарадоцкага раёна
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Даўгапольскі сельсавет