wd wp Пошук:

Хадзі аль-Амеры

Хадзі аль-Амеры (араб. هادي العامري‎‎; нар. 1 ліпеня 1954) — кіраўнік і генеральны сакратар арганізацыі «Бадра»[1].

Біяграфія

У маладосці Хадзі аль-Амер ўдзельнічаў ва ўзброенай барацьбе супраць рэжыму Садама Хусейна. Падчас ірана-іракскай вайны ён хаваўся ў Іране, дзе жыў да падзення ўрада Хусейна. Там ён удзельнічаў у стварэнні брыгады Бадра, узброенага крыла Вярхоўнага Савета Ісламскай рэвалюцыі ў Іраку, шыіцкай палітычнай партыі, якая змагалася з іракскім рэжымам падчас ірана-іракскай вайны 1980—1988 гадоў[2].

У 2011 годзе ён суправаджаў прэм’ер-міністра Ірака Нуры аль-Малікі падчас візіту ў Белы дом падчас прэзідэнцтва Барака Абамы ў якасці міністра транспарту[3][4].

Пазней, будучы камандуючым Сіл народнай мабілізацыі, Амеры прымаў актыўны ўдзел у аперацыях супраць ІДІЛ[5][6], у тым ліку аперацыі па вызваленні Джуфр аль-Сахара[7].

31 снежня 2019 года дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа заявіў, што менавіта ён узначаліў напад на пасольства Злучаных Штатаў у Багдадзе, разам з Абу Махдзі аль-Мухандзісам, Каісам Хазалі і Фаліхам Фаядам. Пасля авіяўдару па міжнародным аэрапорце Багдаду ў 2020 годзе, у выніку якога загінулі Касем Сулеймані і аль-Мухандзіс, аль-Амеры разглядаўся як кандыдат на замену аль-Мухандзіса ў якасці лідара Народных мабілізацыйных сіл[8].

Зноскі

  1. Dexter Filkins. The Shadow Commander (нявызн.), The New Yorker (30 September 2013). Праверана 27 September 2013.
  2. Leader of U.S. Embassy siege in Iraq was guest of Obama at White House (нявызн.). The Washington Times (2 студзеня 2020).
  3. US embassy siege leader was guest at White House during Obama presidency (нявызн.) (недаступная спасылка). Al Arabiya English (3 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 4 студзеня 2020. Праверана 1 лістапада 2020.
  4. As Islamic State withers, the alliance against it is fraying (нявызн.), The Economist (31 August 2017). Праверана 3 September 2017.
  5. America and Iran are jostling for influence over Iraq (нявызн.), The Economist (12 April 2017). Праверана 21 April 2017.
  6. Morris, Loveday. Iraqi forces press to secure Shiite south before religious observances believed to be target of Islamic State (нявызн.). The Washington Post (25 кастрычніка 2014).
  7. Large crowds mourn Iranian general, others killed in U.S. air strike (нявызн.). Reuters (3 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 4 студзеня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Удзельнікі Іракскай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Палітыкі Ірака
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Іраку
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Удзельнікі грамадзянскай вайны ў Іраку
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 ліпеня