wd wp Пошук:

Хаві

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Эрнандэс. Хаві Эрнандэс (катал.: Xavier Hernández i Creus; нар. 25 студзеня 1980, Тэраса, Іспанія) — іспанскі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. Атрымаў вядомасць дзякуючы выступам «Барселону» (дзе быў капітанам) і нацыянальную зборную Іспаніі. Лічыцца адным з найвялікшых паўабаронцаў усіх часоў і лепшым плеймейкерам свайго пакалення.

У цяперашні час працуе галоўным трэнерам «Барселоны».

Клубная кар’ера

«Барселона»

Хаві паступіў у Ла Масію, юнацкую акадэмію «Барселоны», у 11 гадоў. Яго дэбют за асноўную каманду адбыўся 18 жніўня 1998 года ў матчы супраць «Мальёркі». З тых часоў ёнў згуляў больш за 700 матчаў, забіў больш за 80 галоў і аддаў больш за 180 галявых перадач больш чым 50 розных гульцам. Хаві стаў першым гульцом «Барселоны», які згуляў 150 міжнародных матчаў.

Разам з каталонскім клубам 8 разоў выйграваў чэмпіянат Іспаніі, а таксама стаў чатырохразовым пераможцам Лігі чэмпіёнаў (2005/06, 2008/09, 2010/11, 2014/15). Ён таксама быў прызнаны лепшым гульцом фінальнага матчу Лігі чэмпіёнаў у 2009 годзе.

«Аль-Сад»

21 мая 2015 года Хаві абвясціў аб тым, што летам сыдзе з «Барселоны», а новым клубам стане катарскі «Аль-Сад». Апошнім матчам у складзе «сіне-гранатавых» стаў фінал Лігі чэмпіёнаў 6 чэрвеня, у якім «Барселона» перамагла «Ювентус» з лікам 3:1. 11 чэрвеня 2015 года быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці іграка «Аль-Сада»[3].

У маі 2019 года згуляў апошні матч за «Аль-Сад» і завяршыў кар’еру іграка[4]. Неўзабаве ён афіцыйна быў прызначаны галоўным трэнерам катарскай каманды і падпісаў двухгадовы кантракт[5].

Міжнародная кар’ера

Хаві выйграў чэмпіянат свету 1999 сярод гульцоў да 20 гадоў за зборную Іспаніі, а таксама сярэбраны медаль на Алімпійскіх гульнях 2000 у Сіднеі. Дэбютаваўшы за дарослую каманду ў 2000 годзе, ён сыграў больш за 120 матчаў за нацыянальную зборную і аказаў велізарны ўплыў на поспехі каманды. Хаві адыграў ключавую ролю ў перамозе зборнай Іспаніі на чэмпіянаце свету 2010, таксама як і на чэмпіянатах Еўропы ў 2008 і 2012 гадах. УЕФА прызнала яго лепшым гульцом чэмпіянату Еўропы 2008. Хаві уваходзіў у сімвалічныя зборныя чэмпіянату свету 2010 і чэмпіянатаў Еўропы 2008 і 2012 гадоў. У фінале чэмпіянату Еўропы 2012 Хаві аддаў 2 галявыя перадачы і стаў першым гульцом у гісторыі, які аддаваў галявыя перадачы ў двух фіналах чэмпіянатаў Еўропы запар.

5 жніўня 2014 года Хаві афіцыйна абвясціў аб сваім зыходзе з нацыянальнай зборнай.

Трэнерская кар’ера

У маі 2019 года стаў галоўным трэнерам катарскага «Аль-Сада», дзе перад гэтым выступаў у якасці іграка. Прывёў клуб да перамогі ў чэмпіянаце Катара ў сезоне 2020/21, таксама па два разы выйграў Кубак Катара і Кубак эміра Катара, аднойчы — Кубак зорак Катара.

6 лістапада 2021 года быў прызначаны галоўным трэнерам «Барселоны»[6], а 8 лістапада адбылася афіцыйная прэзентацыя Хаві ў якасці галоўнага трэнера каманды[7].

Узнагароды

Хаві выйграў большую колькасць трафеяў (25), чым любы іншы іспанскі гулец у гісторыі. Ён быў ганараваны ўзнагароды лепшага гульца 2010 па версіі часопіса World Soccer. Хаві пяць разоў быў намінаваны на Залаты Мяч і займаў трэцяе месца ў 2009, 2010 і 2011 гадах. У 2011 годзе ён заняў другое месца ў галасаванні на прыз найлепшаму футбалісту года ў Еўропе, саступіўшы толькі Ліянелю Месі. IFFHS чатыры гады запар прызнавала яго лепшым плеймейкерам (2008, 2009, 2010, 2011). Хаві пяць гадоў запар уваходзіў у сімвалічную зборную года па версіі УЕФА (2008, 2009, 2010, 2011, 2012) і шэсць гадоў запар у сімвалічную зборную па версіі ФІФА (2008, 2009, 2010, 2011, 2012, 2013).

Зноскі

  1. Xavi // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Xavi // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Хави представлен в качестве игрока «Аль-Садда» (руск.)
  4. Хави завершил карьеру, сыграв последний матч за «Аль-Садд» в азиатской ЛЧ (руск.)
  5. «Аль-Садд» подтвердил назначение Хави главным тренером (руск.)
  6. Хави: “От “Барселоны” ждут только побед, мы не можем играть вничью или проигрывать”
  7. “Барселона” провела презентацию Хави

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Футбалісты Іспаніі
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Іспаніі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па футболе
Катэгорыя·Трэнеры ФК Аль-Сад
Катэгорыя·Ігракі зборнай Іспаніі па футболе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1980 годзе
Катэгорыя·Чэмпіёны Еўропы па футболе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Аль-Сад
Катэгорыя·Ігракі ФК Барселона
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2000 года
Катэгорыя·Ігракі ФК Барселона B
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Барселона
Катэгорыя·Трэнеры ФК Барселона
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных