wd wp Пошук:

Фінал Лігі чэмпіёнаў УЕФА 2015

Фінал Лігі чэмпіёнаў УЕФА 2015 — фінальны матч Лігі чэмпіёнаў УЕФА 2014/15, 60-га сезону галоўнага клубнага турніра Еўропы, арганізаванага УЕФА. Гульня прайшла на Алімпійскім стадыёне ў Берліне, 6 чэрвеня 2015 года. Пераможцам стала іспанская «Барселона», якая выйграла ў італьянскага «Ювентуса» з лікам 3:1, і тым самым стала пяціразовым уладальнікам трафея.

Пераможца фінала Лігі чэмпіёнаў УЕФА атрымлівае права згуляць супраць пераможцы Лігі Еўропы 2014/15 за Суперкубак УЕФА 2015. А таксама маюць права прайсці ў паўфінал клубнага чэмпіянату свету 2015 ў якасці прадстаўніка УЕФА.

Месца правядзення

Фінал прайшоў на Алімпійскім стадыёне, у Берліне. Месца правядзення фінала было абвешчана на пасяджэнні Выканаўчага камітэта УЕФА ў Лондане 23 мая 2013 года.

Шлях да фінала

Заўвага: Ва ўсіх выніках, прыведзеных ніжэй, ачкі фіналіста даюцца першая (Д: матч дома; Г: матч у гасцях).

Ювентус Этап Барселона
Супернік Вынік Групавы этап Супернік Вынік
Мальмё 2:0 (Д) 1 тур АПОЭЛ 1:0 (Д)
Атлетыка Мадрыд 0:1 (Г) 2 тур Пары Сен-Жэрмен 2:3 (Г)
Алімпіякос 0:1 (Г) 3 тур Аякс 3:1 (Д)
Алімпіякос 3:2 (Д) 4 тур Аякс 2:0 (Г)
Мальмё 2:0 (Г) 5 тур АПОЭЛ 4:0 (Г)
Атлетыка Мадрыд 0:0 (Д) 6 тур Пары Сен-Жэрмен 3:1 (Д)
Група A (2-е месца)
# Клуб Г В Н П М ± Ачкі
1 Атлетыка 641114:3+1113
2 Ювентус 63127:4+310
3 Алімпіякос 630310:13-39
4 Мальмё 61054:15-113
Выніковае становішча Група F (1-е месца)
# Клуб Г В Н П М ± Ачкі
1 Барселона 650115:51015
2 ПСЖ 641110:7313
3 Аякс 61238:10-25
4 АПОЭЛ 60151:12-111
Супернік Лік Матч 1 Матч 2 Плэй-оф Супернік Лік Матч 1 Матч 1
Барусія Дортмунд 5:1 2:1 (Д) 3:0 (Г) 1/8 Манчэстэр Сіці 3:1 2:1 (Г) 1:0 (Д)
Манака 1:0 1:0 (Д) 0:0 (Г) 1/4 Пары Сен-Жэрмен 5:1 3:1 (Г) 2:0 (Д)
Рэал Мадрыд 3:2 2:1 (Д) 1:1 (Г) Паўфіналы Баварыя Мюнхен 5:3 3:0 (Д) 2:3 (Г)

Пасол матча

Былы гулец зборнай Германіі Карл-Хайнц Рыдле, які выйграў Лігу чэмпіёнаў у складзе дортмундскай «Барусіі» ў 1997 годзе, быў названы ў якасці пасла фінальнага матчу.

Квіткі

Перыяд усеагульнага продажу квіткоў доўжыўся з 5 па 23 сакавіка 2015 года. Квіткі былі даступныя ў чатырох цэнавых катэгорыях: 70, 160, 280 і 390 еўра[1].

Звязаныя падзеі

Фінал Лігі чэмпіёнаў 2015 сярод жанчын адбыўся 14 мая 2015 года на стадыёне Фрыдрых-Людвіг-Ян Шпортпарк таксама ў Берліне[2].

Справаздача аб матчы

Матч

6 чэрвеня 2015
20:45 UTC+2
Ювентус 1:3 Барселона Стадыён: Алімпійскі стадыён,
Берлін
Гледачоў: 70 442
Суддзя: Джунейт Чакыр
Марата  55' Справаздача  4' Ракіціч
 68' Суарэс
 90+7' Неймар

Склады

Статыстыка матча

Гл. таксама

Спасылкі

Зноскі

  1. Berlin final tickets go on international sale (англ.) . UEFA.com (3 марта 2015).
  2. Friedrich-Ludwig-Jahn-Sportpark stages Berlin final (англ.) . ru.uefa.com (8 ноября 2014).
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Фіналы Лігі чэмпіёнаў УЕФА
Катэгорыя·Спорт у Берліне
Катэгорыя·2015 год у Берліне
Катэгорыя·Ліга чэмпіёнаў УЕФА 2014/2015