Фіялка ўзгоркавая[3] (Viola collina) — від травяністых раслін сямейства Фіялкавыя (Violaceae). Расце ў Еўропе і Азіі. Этымалогія: лац.: collinus — «узгоркавы»[4].
Расліна шматгадовая травяністая 4-9 см вышынёй у бяскветкавым стане, а пры плоданашэнні — да 20 см вышынёй. Карэнішча жоўта-карычневае, моцнае, тоўстае, шчыльна вузловае, вярхушка часта разгалінаваная, карані шматлікія, карычняватыя. Прылісткі падоўжана-ланцэтныя, доўга-махрыстыя. Лісце базальнае, зваротна-сэрцападобнае, часта апушанае. Кветкі бледна-фіялетавыя, пахкія. Чашалісцікі даўгавата-ланцэтныя або ланцэтныя, 5-6 мм, узорыстыя і залозістыя. Пялёсткі бялёсыя на аснове. Плады — шарападобныякаробачкі.
Еўропа: Беларусь, Эстонія, Латвія, Літва, Малдова, Расія, Украіна, Аўстрыя, Ліхтэнштэйн, Бельгія, Чэхія, Германія, Венгрыя, Люксембург, Польшча, Швейцарыя, Фарэрскія астравы, Фінляндыя, Нарвегія, Швецыя, былая Югаславія, Італія, Румынія, Францыя, Іспанія; Азія: Кітай, Японія, Карэя, Паўночная Карэя, Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан, Туркменістан, Узбекістан, Манголія. Насяляе лясы, узлескі, гушчары, пашы, травяныя схілы, горныя даліны, зацененыя і вільготныя месцы; ніжэй 2800 м.
Ва Украіне расце на схілах, узлесках, зарасніках — у лесастэпе, зрэдку.. Расліна ўваходзіць у пералік рэгіянальна рэдкіх відаў, якія патрабуюць аховы ў межах Чаркаскай вобласці[5].
яшчэ 34 сямействы (па Сістэме APG III) |
яшчэ каля 200 відаў | ||||||||||||
парадак Вербакветныя | род Фіялка | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Фіялкавыя | від Фіялка ўзгоркавая | |||||||||||
яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін (па Сістэме APG III) |
яшчэ каля 15 родаў | ||||||||||||