wd wp Пошук:

Фіялка нізкая

Фіялка нізкая, Фіялка лугавая[3] (Viola pumila) — від раслін сямейства Фіялкавыя (Violaceae), распаўсюджаны ў Еўропе і Сярэдняй Азіі.

Апісанне

Шматгадовая расліна 5-15 (20) см. Пласціна ліста 2-3 см даўжынёй і да 1 см шырынёй, ланцэтная, ля аснавання ўсечаная. Кветкі бледна-сінія, 1.5 см даўжынёй.

Распаўсюджанне

Распаўсюджаны ў Еўропе (Аўстрыя, Чэхія, Славакія, Германія, Венгрыя, Польшча, Швейцарыя, Беларусь, Эстонія, Латвія, Літва, Малдова, Расія, Украіна, Балгарыя, былая Югаславія, Італія, Румынія, Францыя) і Азіі (Заходняя Сібір, Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан, Туркменістан, Узбекістан)[4][5][6].

Ва Украіне від расце на ўзлесках, лугах, схілах — у Закарпацці.

Класіфікацыя

Таксанамія

  яшчэ 34 сямействы
(па Сістэме APG III)
  яшчэ каля 200 відаў
       
  парадак Вербакветныя     род Фіялка    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Фіялкавыя     від Фіялка нізкая
           
  яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін
(па Сістэме APG III)
  яшчэ каля 15 родаў  
     

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 142. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. bgbm.org. (англ.)
  5. plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  6. npgsweb.ars-grin.gov. (англ.)
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Флора Азіі
Катэгорыя·Фіялка
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0