wd wp Пошук:

Фінал чэмпіянату Еўропы па футболе 2012

Фінал чэмпіянату Еўропы па футболе 2012 — вырашальны футбольны матч чэмпіянату Еўропы па футболе 2012, які адбыўся 1 ліпеня 2012 года на стадыёне «Алімпійскі» ў Кіеве паміж зборнай Іспаніі і зборнай Італіі[3]. Галоўны суддзя — Педру Праэнса (Партугалія)[4]. Матч скончыўся перамогай Іспаніі

Зборная Іспаніі заваявала права на выхад у фінал, перамогшы 27 чэрвеня зборную Партугаліі з лікам 4:2 у серыі пенальці. Зборная Італіі выйшла ў фінал пасля сваёй перамогі 28 чэрвеня над зборнай Германіі з лікам 2:1 у асноўны час.

Перад матчам адбылася заключная цырымонія чэмпіянату, у якой было задзейнічана больш 600 чалавек, уключаючы нямецкую спявачку Асеану, якая спела афіцыйную песню чэмпіянату Endless Summer.

Матч пачаўся ў 20:45 па сярэднееўрапейскаму часу.

Варта заўважыць, што зборныя Іспаніі і Італіі ўжо сустракаліся на групавым этапе Еўра. Тады матч скончыўся ўнічыю 1:1.

Зноскі

  1. Full-time report Spain-Italy (нявызн.). UEFA.com. Union of European Football Associations (1 ліпеня 2012). Праверана 1 July 2012.
  2. Tactical Line-up – Final – Spain-Italy (нявызн.) (PDF). UEFA.com. Union of European Football Associations (1 ліпеня 2012). Праверана 1 July 2012.
  3. Еўра-2012: фінал у Кіеве, паўфінал у Данецку (нявызн.), Football.ua (4 кастрычніка 2010). Праверана 29 чэрвеня 2012. Архівавана 9 кастрычніка 2010.
  4. Фінал Еўра-2012 абслужыць брыгада Праэнсы (нявызн.), Sports.ru (29 чэрвеня 2012). Праверана 29 чэрвеня 2012.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·2012 год у футболе
Катэгорыя·Чэмпіянат Еўропы па футболе 2012
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Фіналы чэмпіянату Еўропы па футболе