wd wp Пошук:

Філіп Младэнавіч

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Філіп Младэнавіч (сербск.: Филип Mлaдeнoвић, нар. 15 жніўня 1991, Чачак, Сербія) — сербскі футбаліст, абаронца польскага клуба «Легія» з Варшавы і нацыянальнай зборнай Сербіі.

Кар’ера

Клубная

Кар’еру пачынаў у клубе «Борац» з роднага горада Чачак. 17 снежня 2011 года перайшоў у сталічную «Црвену Звезду»[4].

У лютым 2014 года, разарваўшы кантракт з «Црвенай Звездай», стаў іграком барысаўскага БАТЭ[5]. У першым жа афіцыйным матчы за барысаўчан 15 сакавіка 2014 года супраць «Мінска» за Суперкубак Беларусі адзначыўся голам са штрафнога, які ў выніку прынёс БАТЭ трафей (1:0). Неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе БАТЭ на пазіцыі левага абаронцы.

У сезоне 2015 стаў часцей далучацца да дзеянняў у атацы; 29 верасня 2015 года ў матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Ромы» аформіў дубль (выніковы лік 3:2). Выдатны выступ у Лізе чэмпіёнаў выклікаў цікавасць да Младэнавіча еўрапейскіх клубаў, у тым ліку італьянскага «Мілана»[6].

5 студзеня 2016 года Младэнавіч падпісаў кантракт з нямецкім «Кёльнам» да чэрвеня 2019 года. Сума трансферу склала 1,5 млн еўра[7]. У сезоне 2015/16 трывала гуляў у аснове «Кёльна», але ў сезоне 2016/17 страціў месца ў складзе, правёўшы ўсяго два матчы. У снежні 2016 года перайшоў у льежскі «Стандард»[8], аднак не здолеў замацавацца ў аснове, правёў за клуб усяго 5 матчаў, у сезоне 2017/18 увогуле не з’яўляўся на полі.

У студзені 2018 года стаў іграком гданьскай «Лехіі»[9], дзе стаў асноўным іграком, дапамог клубу заваяваць Кубак і Суперкубак Польшчы. У ліпені 2020 года ў якасці свабоднага агента перайшоў у варшаўскую «Легію»[10].

Міжнародная

Гуляў за моладзевую зборную Сербіі. 31 мая 2012 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Сербіі ў таварыскім матчы супраць Францыі (0:2).

Дасягненні

Зноскі

  1. Filip Mladenovic // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Filip Mladenovic // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. 90minut.pl — 2003. Праверана 23 верасня 2022.
  4. Sportske: Mladenović potpisao za Zvezdu Архівавана 4 сакавіка 2016.
  5. Филип Младенович перешел в БАТЭ Архівавана 4 сакавіка 2014.
  6. Филип Младенович: «Милан»? Рано говорить об этом. Важно доиграть сезон»
  7. “Кельн” объявил о подписании 3-летнего контракта с Младеновичем (ФОТО)
  8. Младенович перешел в «Стандард»
  9. Бывший защитник БАТЭ и «Кельна» Младенович перешел в «Лехию»
  10. Экс-защитник БАТЭ Младенович перешел в «Легию»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1991 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Лехія Гданьск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Стандард Льеж
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 жніўня
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Легія Варшава
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чачаку
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
Катэгорыя·Ігракі ФК Кёльн
Катэгорыя·Ігракі зборнай Сербіі па футболе
Катэгорыя·Футбалісты Сербіі
Катэгорыя·Ігракі ФК Борац Чачак
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Црвена Звезда