wd wp Пошук:

Філіп Клеў

Філіп атрымлівае асобнік «Рамана пра Ружу» ад Жана Малінэ

Філіп Клеў (фр.: Philippe de Clèves, нідэрл.: Filips van Kleef, 1459, Ле-Кенуа — 28 студзеня 1528) — уладальнік Равенстэйна і Анг’ена, нідэрландскі ваенны дзеяч XV і пачатку XVI стагоддзяў, адмірал Нідэрландаў, саветнік імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Максіміліяна.

Філіп Клеўскі быў праўнукам Іаана Бясстрашнага і сынам партугальскай прынцэсы. Ва ўзросце васямнаццаці гадоў ён быў прызначаны ваенным губернатарам Фландрыі.

У 1485 годзе ажаніўся з Франсуазай Люксембург.

У 1486 годзе Філіп увайшоў у склад урада Бургундскіх Нідэрландаў. Ён браў удзел у прыгнечанні паўстання ў Іпры, Бругэ і Генце, але затым сам выступіў супраць Максіміліяна. У барацьбе з імперыяй Філіп пацярпець паражэнне, быў выгнаны з імперыі і паступіў на французскую службу, дзе стаў віцэ-каралём Генуі. Выйдучы ў адстаўку, заняўся ваеннай тэорыяй, паляваннем і мецэнацтвам. Пахаваны ў Бруселі.

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Нор
Катэгорыя·Пахаваныя ў Бруселі
Катэгорыя·Дом Ламарк
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Памерлі ў 1528 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1459 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Заходняй Фландрыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Брусельскім рэгіёне
Катэгорыя·Памерлі 28 студзеня