wd wp Пошук:

Бургундскія Нідэрланды

Бургундскія Нідэрланды — гістарычны перыяд з 1384 па 1530 гады, калі тэрыторыі сучасных Нідэрландаў, Бельгіі, Люксембурга і часткі Францыі знаходзіліся пад уладай герцагаў Бургундыі.

Значная частка гэтых тэрыторый была атрымана ў спадчыну герцагамі Бургундскімі (малодшай галіной французскай каралеўскай дынастыі Валуа) у 1384 годзе, пасля смерці Людовіка Мальскага. Яго спадчынніца Маргарыта III выйшла замуж за Філіпа Смелага, сына французскага караля Іаана II і заснавальніка бургундскай лініі дынастыі Валуа. Філіп успадкаваў графствы Фландрыя, Артуа, Рэтэль, Бургундыя і Невер. Разам з Маргарытай яны пачалі эру бургундскага панавання ў Нідэрландска-Бельгійскім рэгіёне.

Бургундскія тэрыторыі былі пашыраны за кошт графства Намюр у 1421 годзе, герцагстваў Брабант і Лімбург у 1430, графстваў Эно, Галандыя і Зеландыя ў 1432, герцагства Люксембург у 1441 і герцагства Гельдэрн у 1473.

Эра Валуа доўжылася да 1477 года, калі апошні з герцагаў — Карл Смелы — загінуў на поле бою, не пакінуўшы спадчыннікаў мужчынскага полу, і тэрыторыя Герцагства Бургундскага ў адпаведнасці з салічным законам перайшла французскай кароне. Нідэрландскай часткай былых бургундскіх уладанняў сталі кіраваць дачкі Карла Смелага — Марыя Бургундская — і яе муж Максіміліян I, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі. Такім чынам, улада ў Бургундскіх Нідэрландах перайшла ад Валуа да Габсбургаў. Іх унук Карл V выдаў у 1549 годзе Прагматычную санкцыю, якая пераўтварыла Бургундскія Нідэрланды ў Сямнаццаць правінцый.

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Гісторыя Нідэрландаў
Катэгорыя·Зніклі ў 1482 годзе
Катэгорыя·З’явіліся ў 1384 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыя Люксембурга
Катэгорыя·Гісторыя Бельгіі
Катэгорыя·Бургундыя