wd wp Пошук:

Філіп Дзібвіг

Філіп Х. Дзібвіг (англ.: Philip H. Dybvig, нар. 22 мая 1955) — амерыканскі эканаміст. З’яўляецца прафесарам банкаўскай справы і фінансаў у бізнес-школе Оліна Вашынгтонскага ўніверсітэта ў Сент-Луісе. Быў ганараваны прэміяй па эканоміцы імя Альфрэда Нобеля 2022 года разам з Бэнам Бернанке і Дугласам Даймандам за даследаванні банкаў і фінансавых крызісаў.

Спецыялізуецца на ацэнцы актываў, інвестыцыях і карпаратыўным кіраванні[2]. Раней ён быў прафесарам Ельскага ўніверсітэта і дацэнтам Прынстанскага ўніверсітэта. Дзібвіг быў прэзідэнтам Заходняй фінансавай асацыяцыі з 2002 па 2003 гады, а таксама быў рэдактарам і памочнікам рэдактара некалькіх часопісаў, уключаючы Review of Financial Studies, Journal of Economic Theory, Finance and Stochastics, Journal of Finance, Journal of Financial Intermediation, Journal of Financial and Quantitative Analysis, і Review of Financial Studies[3].

Дзібвіг вядомы сваёй працай з Дугласам Даймандам над мадэллю банкавай панікі Дайманда — Дзібвіга[4].

Зноскі

  1. 1 2 Матэматычная генеалогія — 1997.
  2. Olin Faculty: Philip H. Dybvig (нявызн.). Olin Business School. Washington University in St. Louis. Праверана 12 чэрвеня 2016.
  3. Philip H. Dybvig: Curriculum vitae
  4. «Bank runs aren’t madness: This model explained why» Anil K Kashyup, June 15, 2015, Retrieved on March 24, 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы
Катэгорыя·Выкладчыкі Ельскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 мая
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Ельскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Эканамісты ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Індыянскага ўніверсітэта ў Блумінгтане