wd wp Пошук:

Філіп Беатрыкс-Сакі

Філіп Беатрыкс Сакі (польск.: Filip Beatrix (Szczęsny) Sacchi, 4 красавіка 1791, Масква — 16 красавіка 1850, Вустэр, Масачусетс, ЗША[1]) — святар, педагог, прафесар Полацкай езуіцкай акадэміі і Джорджтаўскага ўніверсітэта (ЗША).

Сын француза і італьянкі, народжаны ў Маскве, уступіў у Таварыства Ісуса 11 жніўня 1807 г. Потым два гады праходзіў выпрабаванні ў навіцыяце ў Дынабургу[2]. Вывучаў рыторыку ў Аршанскім езуіцкім калегіуме (1809—1811), філасофію (1811—1813) і французскую мову (1813—1814) у Полацкім езуіцкім калегіуме (акадэміі). Выкладаў граматыку ў калегіуме ў Пецярбургу (1814—1815). Прафесар паэтыкі і мовы, этыкі ў Полацкай езуіцкай акадэміі (1815—1817), прафесар паэтыкі і рыторыкі ў Віцебскім езуіцкім калегіуме (1817—1818). У 1818—1820 гг. вывучаў тэалогію ў Акадэміі[3].

Пасля выгнання езуітаў (1820) з Расійскай імперыі спачатку з’ехаў у Італію, а потым у 1821 г. у Злучаныя Штаты Амерыкі. Скончыў курс тэалогіі ў Джорджтаўнскім універсітэце (1821—1823)[1]. Дзякуючы рэкамендацыйным лістам біскупа Балонні і Тадэвуша Бжазоўскага, першага генерала адноўленнага ў 1814 г. Таварыства Ісуса, стаў выкладаць у гэтай езуіцкай навучальнай установе[4]. Прафесар лаціны і грэчаскай мовы у Джорджтаўнскім універсітэце. Дарадца правінцыяла (1834—1840), суперыёр у Пэрадайз (Пенсільванія), місіянер у штатах Пенсільванія і Мэрыленд, прафесар моў у каледжы Святога Крыжа (англ.: College of the Holy Cross) у Вустэры[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  2. Bibliografia Critica delle antiche reciproche Corrispondenze, politiche, ecclesiastiche, etc., dell’Italia, colla Russia, colla Polonia ed altre parti settentrionali. — Firenze, 1834. — p. 215.
  3. Catalogs SJ 1774—1829. Russiae.
  4. Peter Force, The national calendar and Annals of the United States, 1823. — P. 271
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Полацкай езуіцкай акадэміі
Катэгорыя·Выпускнікі Аршанскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Езуіты Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкай езуіцкай акадэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 16 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1850 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Масачусетсе
Катэгорыя·Выпускнікі Полацкага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі Джорджтаўнскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1791 годзе