wd wp Пошук:

Філіпі Каўтынью

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Філі́пі Каўты́нью Карэ́я[5] або Філіпэ Каўтынья (парт.: Philippe Coutinho Correia, [fiˈlipi kowˈtʃĩj̃u]; нар. 12 чэрвеня 1992, Рыа-дэ-Жанэйра) — бразільскі футбаліст, паўабаронца англійскага клуба «Астан Віла» і нацыянальнай зборнай Бразіліі.

Клубная кар’ера

Займацца футболам Філіпі пачаў у сістэме клуба «Васка да Гама». У 2008 годзе, у 16-гадовым узросце, быў набыты італьянскім «Інтэрам» за €4 мільёны[6], аднак да 18-годдзя заставаўся ў «Васка» на ўмовах арэнды.

Каўтынью ў «Інтэры»

Афіцыйны дэбют за «нерадзуры» адбыўся 27 жніўня 2010 года ў прайграным матчы Суперкубку УЕФА з іспанскім «Атлетыка», дзе Каўтынью выйшаў на замену. 8 мая 2011 года ігрок забіў першы гол за «Інтэр» у хатнім матчы супраць «Фіярэнціны».

У сезоне 2011/12 Філіпі Каўтынью быў вымушаны змагацца за месца ў асноўным складзе і ўрэшце быў аддадзены ў арэнду ў «Эспаньёл» да канца сезона. 4 лютага 2012 года Каўтынью ўпершыню выйшаў на поле ў яго складзе, а 11 сакавіка забіў два галы ў браму «Рая Вальекана».

30 студзеня 2013 года англійскі «Ліверпул» абвясціў пра падпісанне доўгатэрміновага кантракту з іграком, які атрымаў вопратку з 10 нумарам.

Першы матч за ліверпульскі клуб Філіпі правёў 11 лютага 2013 года, выйшаўшы на замену на 78 хвіліне. А менш як праз тыдзень, 17 лютага, ён забіў за «Ліверпул» першы гол[7]. Хутка здолеў стаць адным з лідараў мерсісайдцаў.

У жніўні 2017 года цікавасць да іграка стала праяўляць «Барселона», аднак «Ліверпул» адмовіўся прадаваць іграка, і сезон 2017/18 Каўтынью пачаў у англійскім клубе. У студзені 2018 года ўсё ж перайшоў у каталонскі клуб за 120 млн еўра плюс 40 млн еўра ў якасці магчымых бонусаў[8].

У жніўні 2019 года быў аддадзены ў арэнду ў мюнхенскую «Баварыю» на сезон з правам выкупу[9]. Разам з нямецкім клубам перамог у Лізе чэмпіёнаў. Па выніках сезона «Баварыя» адмовілася набываць футбаліста, і ў верасні 2020 года Каўтынью вярнуўся ў «Барселону»[10].

У студзені 2022 года быў арандаваны «Астан Вілай» да канца сезона з правам выкупу[11]. У маі 2022 года быў выкуплены бірмінгемскім клубам і падпісаў кантракт да 2026 года[12].

Міжнародная кар’ера

Філіпі Каўтынью дапамог юнацкай зборнай перамагчы на чэмпіянаце Паўднёвай Амерыкі 2009, забіўшы тры мячы. У наступным годзе ён дэбютаваў за дарослую зборную ў таварыскім матчы з Іранам[13].

Дасягненні

«Васка да Гама»

«Інтэрнацыянале»:

«Барселона»:

«Баварыя»:

Зборная Бразіліі:

Зноскі

  1. Philippe Coutinho // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. COUTINHO phillipe correia // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Philippe Coutinho Correia // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. 1 2 https://www.fcbarcelona.com/football/first-team/staff/players/2018-2019/philippe-coutinho
  5. Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
  6. Coutinho, 4 milioni per il Pato di Moratti(італ.) . La Gazzetta dello Sport (23 ліпеня 2008). Праверана 20 лістапада 2010.
  7. «Liverpool 5-0 Swansea» BBC Sport. 17 February 2013
  8. «Барселона» подписала контракт с Коутиньо и представила его на «Камп Ноу». by.tribuna.com
  9. «Бавария» арендовала Коутиньо на сезон с правом выкупа. by.tribuna.com
  10. Коутиньо вернулся в «Барсу» и начал предсезонку с командой. by.tribuna.com
  11. “Астон Вилла” до конца сезона арендовала Коутиньо у “Барселоны”. football.by
  12. “Астон Вилла” выкупила у “Барселоны” контракт Коутиньо. football.by
  13. Iran 0 Brazil 3(англ.)  (недаступная спасылка). Goal.com (7 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2017. Праверана 13 жніўня 2013.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан
Катэгорыя·Футбалісты Бразіліі
Катэгорыя·Ігракі ФК Ліверпул
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Барселона
Катэгорыя·Ігракі ФК Васка да Гама
Катэгорыя·Ігракі ФК Астан Віла
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1992 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Эспаньёл
Катэгорыя·Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе
Катэгорыя·Ігракі зборнай Бразіліі па футболе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рыа-дэ-Жанэйра
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Баварыя Мюнхен
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта