wd wp Пошук:

Філон Гаркуша

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Гаркуша.

Філон (Ілья) Гаркуша (?, Быхаў — ?) — палкоўнік казацкага атрада, паплечнік Багдана Хмяльніцкага[2].

Біяграфія

Нарадзіўся, верагодна, у Быхаве. У 1648 годзе з атрадам казакоў прыбыў з Украіны на Беларусь. Тут шэрагі паўстанцаў папоўнілі беларускія сяляне. Атрад Ф. Гаркушы ў баі каля мястэчка Горваль на пераправе цераз р. Бярэзіна разграміў буйны атрад стражніка вялікага літоўскага Рыгора Мірскага. У канцы 1648 года аблажыў добра ўмацаваную крэпасць Быхаў, але пад націскам войск Горскага і Паца вымушаны быў адступіць[2].

У 1651 г. узначальваў 15-тысячны атрад, які дзейнічаў у раёне р. Прыпяць, разграміў атрад палкоўніка Паўшы[2]. Да яго атрада беларускія сяляне далучаліся цэлымі староствамі[2]. У сакавіку-красавіку 1654 г. быў паслом Багдана Хмяльніцкага ў Маскве[2].

У 1656-м знаходзіўся з дыпламатычнай місіяй у Варшаве. У чэрвені 1657 камандаваў казачым войскам на Валыні. Падтрымліваў палітыку І. Выгоўскага. Прымаў удзел у выступе супраць паўстання(укр.) бел. М. Пушкара(руск.) бел.. Пасля гібелі апошняга быў прызначаны наказным палкоўнікам палтаўскім(руск.) бел. (май — лістапад 1658). Верагодна ўдзельнічаў у Канатопскай бітве. Пасля аб’яднання гетманам П. Дарашэнкам(руск.) бел. Правабярэжнай і Левабярэжная Украіны заняў урад палтаўскага палкоўніка (1669-70). Вызвалены ад пасады па гетманству Д. Ігнатовічам(руск.) бел..

Жывучы ў Палтаве, адыйшоў ад афіцэрскіх і ўрадавых спраў. Апошні раз згадваецца ў 1678 годзе як мясцовы гарадавы атаман(руск.) бел.. Далейшы лёс невядомы.

У культуры

З. І. Азгур у 1943 (паводле іншых звестак, у 1944-46 гадах[3]) годзе стварыў гіпсавы бюст Філона Гаркушы[2][4].

Зноскі

  1. Кривошея І.І. «Неурядова старшина Полтавського полку»
  2. 1 2 3 4 5 6 Гаркуша Иван Федосеевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 139. — 737 с.
  3. Мемарыяльны музей З. І. Азгура (руск.)
  4. Творчество З. И. Азгура 1940-х годов Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XVII стагоддзі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Быхаве
Катэгорыя·Удзельнікі казацка-сялянскай вайны (1648—1651)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў XVII стагоддзі