wd wp Пошук:

Быхаўскія гарадскія ўмацаванні

Фрагмент панарамы Быхава XVII ст.

Быхаўскія гарадскія ўмацаванні — ўключалі земляны вал (даўжыня 800 м, вышыня 7—8 м, шырыня ў аснове да 30 м) з бастыёнамі, равелінамі і мураванымі ўязнымі брамамі, амаль такой жа даўжыні абарончы роў, у якім пастаянна была вада.

План Быхава 1781 года

Уваход і выхад з горада ажыццяўляўся праз брамы: Падольную (Дольную), што вяла на бераг Дняпра, Магілёўскую (у паўночнай частцы горада) і Рагачоўскую (Навабыхаўскую), якая адкрывала шлях у гарады Падняпроўя.

Бастыён

Як і іншыя беларускія гарады, Быхаў меў вайсковую арганізацыю мяшчан і валашчан, аб’яднаных у дзесяткі і сотні. Яны былі ўзброены халоднай і агнястрэльнай зброяй, мелі свае харугвы (баявыя сцягі), бубны і трубы, рэгулярна ставіліся на «попіс» перад мясцовымі адміністратарам — «губернатарам». Традыцыя «попіса» была старажытнаю, і яе прытрымліваліся «водлуг давнего звычаю». Павятовая шляхта таксама штогод «пописывалася на святого Михала водлуг давнего звычаю». Усе жыхары горада штогод з вясны да замаразкаў займаліся фартыфікацыйна-будаўнічымі работамі, пад наглядам «губернатара» бясплатна рамантавалі і насыпалі валы, чысцілі і паглыблялі роў. Сяляне Быхаўскай воласці летам (пасеяўшы яравыя) і восенню («з поля сойдя») да замаразкаў мусілі «водлуг давней повинности своее валовую работу полнити» ў адпаведнасці з распараджэннем адміністрацыі.

Літаратура

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Крэпасці Беларусі
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Быхава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Славутасці Быхава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты