wd wp Пошук:

Фізаліс

Фізалі́с, Махунка[3] (Physalis) — род кветкавых раслін сямейства Паслёнавыя (Solanaceae).

Батанічнае апісанне

Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойнымі або ряспасцёртымі сцёбламі вышынёй 20—100 см. Лісце яйцападобна-авальнае, суцэльнае. Кветкі белыя ці жаўтаватыя, з цёмна-фіялетавымі плямамі, дробныя, на паніклых кветаножках, у суквецці звіліна. Плод — ягада, замкнёная ў пухірападобную чашачку (ліхтарык).

Распаўсюджанне

Адрозніваецца каля 100 відаў. Пашыраны ў тропіках і субтропіках, пераважна ў Амерыцы. У культуры 3 віды: мексіканскі тамат, ці фізаліс ліпкаплодны (Physalis philadelphica), фізаліс перуанскі, ці перуанская вішня (Physalis peruviana) і фізаліс сунічны, ці апушаны (Physalis pubescens). На тэрыторыі Беларусі фізаліс звычайны (Physalis alkekengi) як заносны від трапляецца на звалках, каля жылля.

Выкарыстанне

Некаторыя віды культывуюцца як дэкаратыўныя і гароднінныя расліны. Плады культурных відаў спажываюць у ежу. Лекавыя расліны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 96. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Паслёнавыя (падсямейства)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула