wd wp Пошук:

Фёдар Якаўлевіч Кухараў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кухараў.

Фёдар Якаўлевіч Кухараў (18 сакавіка 1924 20 мая 1946) — Герой Савецкага Саюза (1944), камандзір дыверсійнай групы партызанскага атрада імя І. В. Сталіна Добрушскай партызанскай брыгады. Узнагароджаны ордэнам Леніна (1944) і рознымі медалямі[1].

Біяграфія

Фёдар Якаўлевіч Кухараў нарадзіўся 18 сакавіка 1924 года ў вёсцы Антонаўка, цяпер Добрушскага раёна Гомельскай вобласці, ў сям’і селяніна. Па нацыянальнасці — беларус. Маці Фёдара — Марыя Мікалаеўна Кухарава — працавала на папяровай фабрыцы «Герой працы». Бацька Кухарава памёр у 1933 годзе. Скончыў 8 класаў школы № 2 у горадзе Добруш і ФЗУ. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны працаваў у шахце ў Данбасе.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны пасля акупацыі Данбаса вярнуўся ў Добруш. Служыў у партызанскім атрадзе імя С. М. будзёнага пад камандаваннем В. П. Вырвіч. Арганізаваў збор зброі для партызан, распаўсюджваў ў Добрушы і Гомелі лістоўкі, праводзіў дыверсіі і асабіста падарваў 3 нямецкіх эшалона[1]. У жніўні 1943 года ўзначаліў дыверсійную групу партызанскага атрада імя І. В. Сталіна Добрушскай партызанскай брыгады. Летам і восенню ўдзельнічаў у падрыве 24 варожых эшалонаў[1].

За мужнасць і гераізм, праяўленыя ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў тыле ворага, Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 жніўня 1944 года, Кухараву Фёдару Якаўлевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 4353)[1].

Пасля вызвалення Добруша ў кастрычніку 1943 года працаваў у камандзе па размініраванню горада, затым сакратаром камітэта камсамола фабрыкі «Герой Працы». З 1944 года Кухараў — член КПСС. Жыў у горадзе Добруш Гомельскай вобласці. Фёдар Якаўлевіч Кухараў разам са сваім сябрам Васілём Бурым[2] загінуў 20 мая 1946 года падчас абясшкоджвання неразарванага снарада часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Памяць

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Кухарев Фёдор Яковлевич(руск.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2012. Праверана 27 лістапада 2016.
  2. Парень из Добруша (нявызн.) (недаступная спасылка). Молодая Гвардия. Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2014. Праверана 27 лістапада 2016.

Літаратура

Фёдар Якаўлевіч Кухараў на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Добрушы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Добрушскім раёне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1946 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі 20 мая
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1924 годзе