wd wp Пошук:

Фёдар Міхайлавіч Стралец

Фёдар Міхайлавіч Стралец (19101944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза, стралок 1090-га стралковага палка 323-й стралковай дывізіі 3-й арміі 1-га Беларускага фронту, чырвонаармеец.

Біяграфія

Нарадзіўся 1 кастрычніка 1910 года ў вёсцы Навумаўка цяпер Карукіўскага раёна Чарнігаўскай вобласці ў сям’і селяніна. Украінец.

Працаваў лесарубам у лясніцтве. У 1932 годзе прызваны ў шэрагі Чырвонай Арміі. У 1933 годзе дэмабілізаваўся. Другі раз прызваны ў снежні 1943 годзе. З гэтага ж часу ў дзеючай арміі. Ваяваў на 1-м Беларускім фронце.

Падчас аперацыі «Баграціён», 24-30 чэрвеня 1944 года стралок 1090-га стралковага палка чырвонаармеец Ф. М. Стралец, удзельнічаючы ў баях за вёску Вялікае Ляда Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці і вёску Залітвінне Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці, агнём з кулямёта адбіў некалькі контратак праціўніка, нанеслі яму значны ўрон у жывой сіле[1].

30 чэрвеня 1944 года чырвонаармеец Фёдар Міхайлавіч Стралец загінуў у баі.

Памяць

Узнагароды

Зноскі

  1. Операция «Багратион», освобождение Белоруссии Архівавана 8 кастрычніка 2014..
  2. Посольство України в Республіці Білорусь. Публікації (укр.) (укр.).

Спасылкі

Стралец, Фёдар Міхайлавіч. Сайт «Героі краіны».

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1910 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Рагачоўскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чарнігаўскай губерні
Катэгорыя·Памерлі 30 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чарнігаўскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0